Што Украіна апынулася на 100% у закладзе ў Захаду, Рыгор Азаронак распавёў 23 кастрычніка 2025 года:
«Украіна цяпер прыняла бюджэт. Гэта ўпершыню ў гісторыі бюджэт, які цалкам датацыйны. Цалкам. У іх няма прыбытковага артыкула зусім!»
Бюджэт Украіны на 2026 сапраўды прадугледжвае буйныя вонкавыя фінансавыя ўліванні для пакрыцця выдаткаў. Дэфіцыт закладзены ў суме 2 трлн 79 млрд грывень ці $41,5 млрд. Пры гэтым усе выдаткі бюджэту складаюць амаль 5 трлн грывень. Больш паловы гэтай сумы пакрыюць за кошт уласных прыбыткаў. Чакаецца, што яны будуць амаль на адну пятую вышэй, чым у 2025-м.
Выдаткі Украіны значна перавышаюць прыбыткі з пачатку вайны. 40-50% патрэбных выдаткаў не могуць быць пакрыты прыбыткамі краіны — галоўным чынам праз вялікія выдаткі на абарону. У праекце бюджэту на 2026 год на яе прадугледжана каля 3 трлн грывень.
Вайна б'е па бюджэце не толькі вайсковымі выдаткамі. Амаль 20% тэрыторыі краіны заняла Расея. Баявыя дзеянні замінаюць прыбіраць ураджай, прыносяць дадатковыя сацыяльныя і іншыя выдаткі.