Фэйк 6: У Еўропе дэфіцыт лекаў праз адмову ад расейскіх энергарэсурсаў
Дата з'яўлення фэйка: 22.01.2023
Партнерский материал
У Латвіі і іншых краінах ЕЗ не хапае лекаў,
пішуць аўтары тэлеграм-каналу ATN_NEWS. Жыхары балтыйскіх краін нібы пакутуюць ад наступстваў адмовы ад энергетычнай залежнасці ад Расеі.
«Яшчэ трохі пра наступствы "ўдалага" збавення ад энергетычнай залежнасці ад Расеі: у Латвіі па-ранейшаму не стае лекаў. Але гэта праблема ўсяго ЕЗ.
Латвія сутыкнулася з недахопам лекаў у аптэках праз тое, што дарагія энергарэсурсы зрабілі нявыгаднай працу вытворцаў, піша газета Latvijas avīze.
Так, некаторыя фабрыкі перасталі выпускаць медыкаменты праз страту.
Таму ў Еўропе не хапае антыбіётыкаў, абязбольвальных, гарачкапаніжальных сродкаў і нават лекаў для анкалагічных хворых. Раней у Літве і Эстоніі таксама ўтварыўся дэфіцыт важных медыкаментаў. Сярод прычын называўся збой у пастаўках», — напісалі аўтары каналу ў посце 22 студзеня 2023 года.
Медыкаментаў сапраўды не хапае. Але прычына недахопу — наступствы пандэміі каронавіруса. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле латвійскага выдання LA. У ім аўтары спасылаюцца на экспертаў Латвійскай асацыяцыі сямейных лекараў:
«Праблема недахопу лекаў ёсць не толькі ў Латвіі, але і ва ўсёй Еўропе, таму што, калі ковід адступіў, рэзка ўзрасла колькасць розных захворванняў, выкліканых вірусамі, ад якіх імунная сістэма чалавека была абаронена падчас пандэміі. Таму рэзка ўзрасло спажыванне антыбіётыкаў, гарачкапаніжальных, абязбольвальных і іншых лекаў».
Латвійскія медыкі таксама адзначаюць, што недахопу лекаў спрыяе распаўсюд інфармацыі пра гэта.