якое ў 90-х у Маскве стварылі брытанец Майкл Ботчэр са сваім расейскімі партнёрамі, сузаснавальнікамі сеткі кінатэатраў «Каро» Міхаілам Рудзяком, Леанідам Агароднікавым і Алегам Андрэевым.
У 2011 годзе Ботчэра абвясцілі ў вышук. Яго падазравалі ва ўтрыманні нелегальных казіно ў Расеі. А газета «Известия» заявіла, што нелегальны гульнёвы клуб «Shangri La» дзейнічаў нават у беларускім пасольстве. https://iz.ru/news/373957 Расейскі МЗС уручыў афіцыйнаму Менску дыпламатычную ноту. Прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных абрынуўся з крытыкай на «Известия», маўляў, усё гэта «сенсацыйная фальшыўка».
Але публічна на расейскую ноту Менск нічога не адказаў. Прадстаўнікі «Shangri La» таксама публічна адмаўлялі сваё дачыненне да незаконнага гульнёвага бізнесу, але следству сваю віну прызнАлі і заплацілі адміністратыўны штраф.
У разгар скандалу сярод саўладальнікаў «Shangri La» у Беларусі зʼявілася кіпрская кампанія «Roslaton Holdings Limited».
Гаспадары гэтае фірмы схаваныя ў пакручастым ланцужку афшорных намінальных уладальнікаў. Але пасля вывучэння ўсіх дакументаў гэтай кампаніі, якія атрымалі дзякуючы Цэнтру па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці OCCRP, выявілі беларускі след. У 2019 годзе ў адным са сваіх справаздач кіпрская фірма паказала афілявананую, то бок звязаную з ёй юрыдычную асобу.
Гаворка пра эмірацкую кампанію «PETROTRADE FZE», уладальнік і дырэктар якой – Дзмітрый Алексін,
сын так званага тытунёвага караля Аляксея Алексіна.
Але якраз у тым годзе, калі алексінаўскі «PETROTRADE FZE» засвяціўся ў справаздачнасці «Roslaton Holdings Limited», гэтая фірма выходзіць са складу акцыянераў кампаніі, што кіруе беларускім казіно «Shangri La». А яе доля пераходзіць іншай кіпрыёцкай фірме «DEMISTAT».
Сярод уладальнікаў «DEMISTAT» выявілі яшчэ адну афшорку – «Tenolet Limited». Як раней паведамлялася, афшорныя здзелкі Алексіна пры ўдзеле гэтай фірмы афармляў вялікі ўсходнееўрапейскі афшорны правайдар пад назвай «Lewben». Як высветлілі мы падчас нашага папярэдняга расследавання, «Lewben» мог дапамагаць беларускім алігархам адмываць грошы праз Літву.
Дзмітрый Алексін не стаў каментаваць працу казіно «Shangri La» у Менску.
Нелегальны кароль
Гаворачы аб іншых беларускіх казіно, нельга не згадаць аб яшчэ адной групе буйных гульцоў. Ім належыць два самых вялікіх казіно ў Беларусі. Гэта «Опера» – у гатэлі «Пекін» у цэнтры Менску