Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Спіс выпраўленняў
07.10.2022 Сурʼёзная памылка з-за дрэннага фактчэкінгу. Мы ўнеслі папраўку ў наступны выпуск шоу. Як гэта прадугледжана нашымі правіламі выпраўленняў, мы таксама размясцілі паведамленне аб гэтым у нашым Telegram-канале.
11.09.2022 Невялікая памылка, якая адбылася з-за агаворкі. Мы ўнеслі папраўку ў замацаваны каментар пад відэа, каб усе маглі яе ўбачыць.
21.09.2023 Нязначная памылка, якая не паўплывала на развянчанне фэйку. Мы ўключылі папраўку ў каментары пад відэа ва ўсіх нашых акаўнтах у сацыяльных сетках.