Пасля разбіральніцтваў з прадстаўнікамі літоўскай паліцыі, супрацоўнікамі мытні і памежнікамі, было прынята рашэнне развярнуць гэтыя фуры і адправіць іх на дадатковую праверку.

Уначы з 13 на 14 лютага на беларуска-літоўскай мяжы прадстаўнікам ініцыятывы «Рабочы Рух» сумесна з беларускімі актывістамі ўдалося заблакаваць увоз на тэрыторыю Еўразвязу прадукцыі прадпрыемства «Горадня Азот», якое знаходзіцца пад санкцыямі. Пры гэтым прысутнічалі журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтру.

На памежным пункце пропуску Райгардарс (Літва) (з боку Беларусі – Прывалка), былі спыненыя дзве фуры, якія на той момант ужо прайшлі мытны кантроль Літоўскай Рэспублікі.

Кіраўніку Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіславу Івашкевічу ўдалося паразмаўляць з кіроўцам першага грузавіка, які пацвердзіў, што ўгнаенні пагрузілі ў яго машыну на прадпрыемстве «Горадня Азот». Кіроўца таксама паведаміў, што ён не ў курсе, што груз санкцыйны і проста вязе яго да месца прызначэння. Шафёр другой фуры пацвердзіў аналагічнае паходжанне свайго грузу.

Пасля абмеркавання сітуацыі з прадстаўнікамі літоўскай паліцыі, супрацоўнікамі мытні і пагранічнікамі, было прынята рашэнне развярнуць гэтыя фуры і адправіць іх на дадатковую праверку.