Навіны

01 снежня 2022

Беларус з ПВК Вагнэр патрапіў у палон

Палонны Андрэй Герыловіч, яму 34 гады. Родам з вёскі Заспа, Рэчыцкага раёну. Пасля школы працаваў у мясцовым калгасе «Савецкая Беларусь». Затым служыў прапаршчыкам у вайсковай часці 68473 у Калодзішчах (86-ая брыгада сувязі). Далей працаваў альпіністам-мантажнікам у прыватнай фірме. Ягоная жонка адмовілася ад каментароў

Нам удалося пацвердзіць асобу беларуса, узятага ў палон брыгадай хуткага рэагавання Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Палонны Андрэй Герыловіч, яму 34 гады. Родам з вёскі Заспа, Рэчыцкага раёну. Пасля школы працаваў у мясцовым калгасе «Савецкая Беларусь». Затым служыў прапаршчыкам у вайсковай часці 68473 у Калодзішчах (86-ая брыгада сувязі). Далей працаваў альпіністам-мантажнікам у прыватнай фірме. Ягоная жонка адмовілася ад каментароў.

Апазнаць Герыловіча нам дапамаглі Кіберпартызаны. Дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка пацвердзіў нам яго асобу.

«Падцвярджаю. Гэта ён», – напісаў ён у адказ на наш запыт.

Герашчанка не ведае абставіны паланення Герыловіча, але, паводле яго слоў, яго віна – гэта « удзел у злачыннай вайне супраць Украіны».

20 лістапада брыгада хуткага рэагавання Нацыянальнай гвардыі Украіны размясціла ў сваім тэлеграм-канале відэа з палонным наймітам з ПВК Вагнэр. Па дадзеных Нацгвардыі, баец мае пазыўны «Заспа» (што супадае з назвай яго роднай вёскі), ён прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць Украіны, у прыватнасці, карэктуючы артылерыю расейскіх наймітаў.

Калі ў вас ёсць якая-небудзь інфармацыя аб грамадзянах Беларусі ў складзе ПВК, якія ваююць на тэрыторыі Украіны, дасылайце інфармацыю ананімна ў наш Чат-бот.