«Штатны супрацоўнік – у дадзеным выпадку маецца на ўвазе агент, з якім заключаны кантракт аб супрацы па аказанні садзейнічання органам унутраных спраў. За гэта агенты (гэта асобы раней судзімыя) за сваю працу атрымліваюць заробак і лічацца ў легендаванай арганізацыі Ларыскор», – пракаментавалі ў ByPol.
Паводле інфармацыі ByPol, гэты кантынгент выкарыстоўваецца беларускімі сілавікамі для «аператыўнай распрацоўкі» у СІЗА, ІЧУ і ЦІП, грамадзян, якія пераследуюцца па палітычных матывах, у тым ліку і за межамі мяжы РБ.
Па дадзеных ByPol, адмоўная дынаміка супрацоўнікаў ГПУ «Ларыскор» за 2022 год склала амаль столькі ж, колькі за папярэднія 4 гады разам узятыя: 2018 – -4,63%; 2019 – -2,91%; 2020 – -2,00%; 2021 – -4,08%; 2022 – -13,30%.
У ByPol звязваюць гэта са значным адтокам у паслявыбарчы перыяд аператыўных супрацоўнікаў МУС, у якіх на сувязі былі агенты, а таксама з нежаданнем саміх агентаў быць інструментам палітычных рэпрэсій.
«Задачы агентуры – у асноўным работа з чалавекам. Агенты «Ларыскор» выкарыстоўваюцца ў асноўным пры ўнутрыкамерных распрацоўках (на прафесійным жаргоне: падсадныя качкі). Акрамя агентаў ёсць іншыя формы супрацы. Яны і могуць выкарыстоўвацца (і выкарыстоўваюцца) унутры дыяспары», – кажуць у ByPol.
Якія дзеянні МУС праводзіць на дадзены момант з удзельнікамі пратэстаў, якія знаходзяцца за мяжой?
«Пакуль мы бачым татальны падман з боку рэжыму. Гаворка ідзе пра затрыманні беларусаў, якія перасякалі мяжу з Беларуссю па розных прычынах. Таксама правакацыйны акт з боку рэжыму аб псеўдапамілаванні – гэта чарговы падман. Затрыманні не спыняцца. Сілавікі Лукашэнкі будуць рабіць усе метады і спосабы для ўстанаўлення асоб, якія маюць дачыненне да пратэснай дзейнасці, у тым ліку і з выкарыстаннем агентурнага апарату. Гэта работа будзе праводзіцца і ў дыяспарах за межамі Рэспублікі Беларусь».