Навіны

24 красавіка 2023

«Інфармацыі няма». У амбасадзе Ватыкана ў Беларусі не тлумачаць, за што Зайцаву далі папскі ордэн

Бізнесовец Аляксандр Зайцаў, блізкі да Віктара Лукашэнкі, выбудоўвае вялізныя кампаніі, афармляючы іх, у тым ліку, на служыцеляў каталіцкай царквы.

Амбасада Ватыкана ў Беларусі
Крыніца: БелТА / Амбасада Ватыкана ў Беларусі
У амбасадзе Ватыкана ў Беларусі не каментуюць, за якія заслугі блізкі да Віктара Лукашэнкі бізнесмен Аляксандр Зайцаў стаў першым у гісторыі Беларусі чальцом каталіцкага ордэна Святога Рыгора Вялікага.

– У нас пакуль няма для вас інфармацыі, – сказалі Беларускаму расследавальніцкаму цэнтру ў прыёмнай папскага нунцыя (амбасадара папы Рымскага ў Беларусі).

– А калі яна будзе?

– Не будзе.

Нагадаем, Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусціў расследаванне аб тым, як Аляксандр Зайцаў атрымаў ордэн Святога Рыгора Вялікага і вядзе свае бізнесы, адзін з якіх аформлены на дзейнага ксяндза Ігара Лашука.