Нашае расследаванне паказала, што бізнес Машэнскага не такі чысты, якім ён спрабуе яго прадставіць. Мы знайшлі фірмы ў афшорах, магчымыя маніпуляцыі з падаткамі ў Літве, сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам і ягонай сямʼёй. Акрамя таго, БРЦ высветліў, што бізнесовец купляў дзяржпрадпрыемствы без таргоў і атрымліваў ад беларускіх уладаў прывілеі, якіх няма ў канкурэнтаў.
Падрабязней пра крэдытныя каруселі, афшорны спрут і выгаду ад сяброўства з беларускімі ўладамі – глядзіце на YouTube 4 жніўня ў 6:00 па Менску і чытайце на сайце ў раздзеле «Расследаванні».