Вонкава чыгуначны састаў выглядае як звычайны цягнік, але ёсць адрозненні. На даху ўстаноўлены антэны спецсувязі, таксама на вагонах намалявана эмблема кампаніі «Гранд Сэрвіс Экспрэс».

«Выезд цягніка можа быць спантанным, неанансаваным. Пасля пачатку вайны, у лютым-сакавіку, ён стаў вельмі актыўна карыстацца цягніком, асабліва каб дабрацца да сваёй рэзідэнцыі на Валдаі», – пра гэта Цэнтру «Дасье» распавёў знаёмы кіраўніка дзяржавы.

Вонкава чыгуначны састаў выглядае як звычайны цягнік, але ёсць адрозненні: саставам кіруюць ажно 3 лакаматывы, ён складаецца з 11 пасажырскіх вагонаў, частка з якіх, магчыма, браніраваныя – гэту выснову зрабілі журналісты цэнтру «Дасье». На даху ўстаноўлены антэны спецсувязі, таксама на вагонах намалявана эмблема кампаніі «Гранд Сэрвіс Экспрэс».

Цяперашняя структура ўласнікаў гэтай фірмы схаваная ў рэестры юрыдычных асоб, але журналісты высветлілі, што яна на 80% належыць Российским железным дорогам (РЖД), а на 20% – фірме Piper Participation, якая, па дадзеных журналістаў Цэнтру «Дасье» звязана з Юрыем Кавальчуком.

Яшчэ адзін вядомы палітык, які рэгулярна карыстаецца бронецягніком – паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын. Напрыклад у 2019 годзе ён упершыню наведаў на ім Расею, прыехаўшы ва Уладзівасток на сустрэчу з Пуціным.

Па версіі журналістаў «Дасье», Пуцін абраў бронецягнік з-за яго бяспекі, а таксама таму, што перамяшчэнні на гэтым транспарце складана адсачыць (у адрозненне напрыклад ад самалётаў). Аднак, дзеляцца журналісты прагнозам, пасля выбуху і пажару чыгуначнага саставу на Крымскім мосце і прыкладу дзеянняў рэйкавых партызан у Беларусі, магчыма, Пуцін перагледзіць свой выбар.

У сваю чаргу журналісты выдання «Праект» высветлілі, што для бронецягніка стварылі цэлую інфраструктуру: побач з прэзідэнцкімі рэзідэнцыямі пабудавалі станцыі, а да іх правялі чыгуначныя лініі. У прыватнасці журналісты распавялі аб будаўніцтве чыгунак да рэзідэнцый Пуціна на Валдаі, у Нова-Агарове і ў сочынскай рэзідэнцыі «Бачараў ручай».

Па словах былога машыніста, з якім пагаварыў «Праект», бронецягнік Пуціна абслугощваецца ў дэпо на станцыі «Масква-Каланчэўская», дзе знаходзіцца закрыты вакзал для віп-асобаў.

На фота цягнік кампаніі «Гранд Сэрвіс Экспрэс». На дахах вагонаў – антэны спецсувязі, састаў цягнуць адразу тры лакаматывы. Крыніца: railgallery.ru