У Балабіна было тры прэтэнзіі. Першая – што ягонае імя назвалі ў расследаванні пра падазроную дзейнасць ганаровых консулаў. Другая тычылася расследавання трохгадовай даўнасці. А трэцяя – сцвярджэнне, што ён пабудаваў гараж-стаянку ў абыход заканадаўства.
Тым не менш суддзя Савецкага раёну Менску Дзмітрый Жданок прысудзіў Станіславу Івашкевічу штраф у якасці кампенсацыі маральнай шкоды Балабіну і абавязаў даць абвяржэнне на канале Беларускага расследавальніцкага цэнтру, які ў Беларусі прызнаны экстрэмісцкім.
– Даць абвяржэнне на сайце Ютуб ком на канале «Беларускі расследавальніцкі цэнтр», – зачытаў частку прысуду суддзя Дзмітрый Жданок.