У «Белавія» зняпраўдзілі навіну аб тым, што Турцыя адмовілася абслугоўваць самалёты з Беларусі. Такая інфармацыя гэтымі днямі зʼявілася ў турэцкім СМІ. Мы патэлефанавалі ў авіякампанію пад выглядам занепакоенага кліента, каб высветліць, ці зменіцца з-за гэтага графік палётаў у Турцыю і як перавознік мае намер вырашыць праблемы з абслугоўваннем.
«Інфармацыя непацверджаная, мы лятаем у ранейшым рэжыме, нічога не змянілася», – заявіла аператарка «Белавія».
Пры гэтым супрацоўніца кол-цэнтру падкрэсліла, што ў кампаніі «на сённяшні дзень, няма складанасцяў наогул».
На сайце самой авіякампаніі аб якіх-небудзь зменах у графіку палётаў з Беларусі ў Турцыю таксама не паведамляецца.