Пры гэтым выкарыстоўваліся пэўныя банкі, каб пазбегнуць пільнай увагі з боку Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай, якая ўнесла Турцыю ў так званы «шэры» спіс краін, якія знаходзяцца пад узмоцненым кантролем.
Акрамя таго, зыходзячы са сказанага ў дакуменце, Турцыя фактычна выконвала ролю пасярэдніка ў расейска-ўкраінскай вайне, выступаючы на баку Масквы. Так, паводле Пентагону, у лютым 2023 года нейкія «турэцкія кантакты» сустракаліся з ваеннымі ПВК «Вагнэр», каб абмеркаваць куплю абсталявання і зброі расейскімі наймітамі для «узмацнення груп у Малі і Украіне».
Пры гэтым, пра якія менавіта віды ўзбраення ішла размова, і ці ўдалося ПВК «Вагнэр» закупіць неабходнае абсталяванне, не ўдакладняецца.
Журналісты Politico і The Washington Post, якія таксама атрымалі доступ да дакументаў, звярнуліся да турэцкіх уладаў па каментар, аднак тыя адмовіліся абмяркоўваць гэтую інфармацыю з журналістамі. Прэс-служба заснавальніка ПВК «Вагнэр» Яўгена Прыгожына таксама ніяк не пракаментавала гэтую інфармацыю.