Ведамства пацвярджае, што расследаванне было распачата па падазрэнні ў абходзе санкцый у дачыненні да расейскай і беларускай драўніны, якую прывозілі ў ЕЗ, выкарыстоўваючы Казахстан і Кыргызстан у якасці прыкрыцця для рэальнага паходжання прадукцыі.
«У студзені 2023 года, западозрыўшы, што ў Літоўскую Рэспубліку маглі быць увезены санкцыйныя лесаматэрыялы, Дзяржаўнае ўпраўленне па абароне правоў спажыўцоў накіравала ў Мытны дэпартамент пры Міністэрстве фінансаў запыт аб прадстаўленні спіса кампаній, якія імпартавалі лесаматэрыялы з Кыргызстану і Казахстану, каб пачаць расследаванне магчымых парушэнняў санкцый шляхам увозу лесаматэрыялаў праз пасярэднікаў. Атрымаўшы спіс кампаній, Дзяржаўнае ўпраўленне па абароне правоў спажыўцоў неадкладна пачало расследаванне, якое ў цяперашні час інтэнсіўна працягваецца», – гаворыцца ў пісьмовым каментары Дзяржаўнай службы па абароне правоў спажыўцоў.
У службе не могуць назваць канкрэтныя кампаніі. Паводле Siena, сярод кампаній, у дачыненні да якіх вядзецца расследаванне, не адна і не дзве кампаніі, чыя роля ў схемах імпарту драўніны была раскрытая ў журналісцкіх расследаваннях Siena.
«Цяпер Дзяржаўнае ўпраўленне па абароне правоў спажыўцоў мае даныя аб 95 кампаніях, якія маглі імпартаваць санкцыйную драўніну ў Літоўскую Рэспубліку. У 4 кампаніях пачаты праверкі. (...) Атрыманыя дакументы і даныя цяпер аналізуюцца», – паведамілі ў ведамстве.