Антыфэйк / фактчэк

13 чэрвеня

Замест «Мрії» — клумбы? Ці сапраўды ва Украіне грошы, выдзеленыя на аднаўленне легендарнага самалёта, выдаткавалі на кветкі

Ан-225 «Мрія» — гэта транспартны самалёт з самай вялікай грузападымальнасцю ў свеце, які стварылі пад касмічную праграму.

Аўтары:
Рэдактары:
Дата з'яўлення фэйка: 31.05.2024
Украінцы выдаткоўваюць на стварэнне кветнікаў грошы, якія вылучалі на аднаўленне самага вялікага самалёта «Мрія», напісаў тэлеграм-канал «ЖС premium» і апублікаваў фота кветніка. Каманда Weekly Top Fake знайшла арыгінал здымка. 

Пост з фотаздымкам клумбы ў форме легендарнага самалёта, які знішчылі расейскія войскі ў аэрапорце Антонаў блізу Кіева, у тэлеграм-канале «ЖС premium» апублікавалі 31 траўня 2024 года. 

«На двары 2024-ы і контур "Мріи" пачаў праступаць, але не ў чарцяжах або зборачных цэхах, а на клумбе ў Кіеве. Вось і задача укррасследвальнікам усялякіх карупцыйных спраў: прыгажосць навялі па кошце кветак або самалёта?» — гаворыцца ў подпісе да фота.

Ан-225 «Мрія» — гэта транспартны самалёт з самай вялікай грузападымальнасцю ў свеце, які стварылі пад касмічную праграму. Яго пабудавалі ў Кіеве ў канцы 80-х у адзіным экзэмпляры. Ён згарэў у першыя дні вайны. Украіна заявіла, што адновіць самалёт, але на гэта спатрэбіцца час і нямала грошай. 

Фота, якое паказаў «ЖС premium», — двухгадовай даўнасці. Такая кампазіцыя з дзесяці тысяч кветак з'явілася ў Кіеве ў траўні 2022 года. Пра гэта паведамляла Кіеўская адміністрацыя.