У вайсковай пагрозе Расеі былы прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў звінаваціў краіны Еўразвязу 14 траўня 2025 года ў эфіры праекту «У тэме» на ютуб-канале інфармацыйнага агенцтва БелТА.
«Яны запланавалі, я маю на ўвазе заходнія кіраўнікі, трыльён вылучыць на 2025 год на пераўзбраенне арміі еўрапейскіх краін. Трыльён! Гэта ў 15 разоў больш, чым абарончы бюджэт Расеі. Узнікае законнае пытанне: хто каму пагражае? Значыць, ці то Расея з 70-мільярдным бюджэтам, ці то вы з трыльённым бюджэтам?» — задаўся пытаннем экс-прэм'ер.
Па афіцыйных дадзеных Міністэрства фінансаў РФ, выдаткі на абарону ў федэральным бюджэце Расеі на 2025 год удвая большыя за агучаныя — 13,5 трлн рублёў ці каля €150 млрд. Гэта прыблізна 6,5% ВУП Расеі.
Ува ўсіх краінах ЕЗ разам узятых вайсковы бюджэт летась не дасягнуў 2% агульнага ВУП Еўразвязу і склаў крыху больш за €320 млрд. У 2025-м ЕЗ пачаў абмяркоўваць павелічэнне выдаткаў, але не да трыльёну еўра. Еўразвяз плануе да існуючых выдаткаў дадаць яшчэ €800 млрд. Але за 4 гады, а не за адзін, то бок да 2030-га. Але нават у гэтым выпадку выдаткі вырастуць толькі да 3,5% ад чаканага ВУП Еўразвязу супраць цяперашніх 6% з лішнім у РФ.