Антыфэйк / фактчэк

08 снежня 2023

Бесперапынныя мітынгі ў падтрымку Палестыны. Выкрыццё фэйка ад каманды Media IQ

Партнёрскі матэрыял БРЦ і Media IQ.

Аўтары:
Рэдактары:
Дата з'яўлення фэйка: 28.10.2023
Беларускія дзяржаўныя медыі замоўчвалі факты, якія перашкаджалі ствараць патрэбнае ім уяўленне пра вайну Палестыны і Ізраілю. Яны актыўна распавядалі пра мітынгі ў падтрымку Палестыны, якія прайшлі ў Парыжы, Берліне, гарадах ЗША. «Пратэсты сталі практычна бесперапыннымі», «свет як ніколі блізка стаў на мяжу расколу» — так «Беларусь 1» 28 кастрычніка ахарактарызаваў маштаб акцый у падтрымку сектару Газа. 

«Не ўдалося задурманіць розум і сотняў тысяч людзей па ўсім свеце», — выступіў на баку арабскага анклава тэлеканал. 

Дзяржаўныя медыі замоўчвалі, што ў цэнтры Парыжа накрылі доўгі абедзенны стол, за якім не было людзей, але на пустых крэслах ляжалі фотаздымкі тых, каго баевікі ХАМАС узялі ў палон. А таксама не інфармавалі пра мітынгі ў падтрымку Ізраілю, якія праходзілі ў Берліне, Вене, Бруселі, Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Сіднэі