Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк

Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (288) вайна (198) эканоміка (139) дасягненні (114) гісторыя (52) + яшчэ101
Крыніца
Беларусь 1 (205) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (86) АНТ (80) СТБ (51) БелТА (50) + яшчэ138
Яўген Белавусаў
Аляксандр Лукашэнка (56) Рыгор Азаронак (53) Іван Эйсмант (41) Алег Гайдукевіч (25) Пётр Пятроўскі (23) + яшчэ248
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя

20 студзеня 2025

Нараджаюць да 40 гадоў, а дапамога на дзяцей ніжэйшая, чым у Беларусі. Міфы пра Латвію ад «Беларусь 1»

Латышы заводзяць дзяцей да 40–50 гадоў, а дапамога ў краіне ніжэйшая, чым беларуская, распавёў грамадзянін Латвіі Раман Самуль, які тры гады таму збег у Беларусь з палітычных прычын. Каманда Weekly Top Fake высветліла, у чым ён памыліўся.

скажэнне, Еўрапейскі Звяз, Беларусь, Латвія, Беларусь 1, Раман Самуль, дзеці, дэмаграфія, дзяржпадтрымка.

17 студзеня 2025

«Вільня пры змагарах!» Азаронак выдаў літоўскую рэкламу за брытанскі ролік

Некаторыя праўладныя беларускія тэлеграм-каналы апублікавалі крытычнае відэа пра Вільню. У ім літоўская сталіца паказана адсталым і правінцыйным горадам. Аўтарства роліка прыпісалі Вялікай Брытаніі. Каманда Weekly Top Fake знайшла арыгінал відэа.

скажэнне, Літва, Вялікая Брытанія, Тэлеграм-канал Азаронак.СТБ, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), Тэлеграм-канал Шкварка News, турызм.

16 студзеня 2025

Берлін напампоўвае Украіну зброяй, здольнай паражаць цэлі ў глыбіні РФ? Праверылі і абверглі

Нямеччына напампоўвае Украіну зброяй далёкага бою для эскалацыі канфлікту з Расеяй, заявіў загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны Міхаіл Цішкевіч. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што ўсё...

скажэнне, Нямеччына, ЗША, Украіна, Беларусь-4, Міхаіл Цішкевіч, вайна, узбраенне.

15 студзеня 2025

Лукашэнка распавёў, што работнікі метро ў 1995 годзе страйкавалі праз палітыку. Нагадалі сапраўдную прычыну

Работнікі Менскага метрапалітэну ў 1995 годзе страйкавалі па палітычных прычынах, заявіў Аляксандр Лукашэнка. Каманда Weekly Top Fake праверыла гістарычны факт і высветліла, што прычына была іншая.

скажэнне, Беларусь, БелТА, Аляксандр Лукашэнка, гісторыя, пратэсты.

14 студзеня 2025

Ігумення Гаўрыіла: Лукашэнка ніколі не адказвае злым словам. Знайшлі больш за дзясятак абвяржэнняў

скажэнне, Беларусь, СТБ, Ігумення Гаўрыіла, палітыка.

ПнВтСрЧтПтСбВс
303112345678910111213141516171819202122232425262728293031123456789