Польшча - самая мілітарызаваная краіна ў свеце, а ў ЕЗ уступаюць не пытаючыся меркаванне грамадзян
Польшча зараз стала самай мілітарызаванай краінай у свеце, сцвярджае сацыёлаг і філосаф Мікалай Шчокін. Аб гэтым ён заявіў у эфіры перадачы «Галоўны. Тур».
«Не забываемся, што палякі не адвялі тры дывізіі ад нашай мяжы. Наадварот. Польшча зараз стала самай мілітарызаванай краінай у свеце. Пытанне: а гэта навошта?»
Гэта не праўда. У Глабальным індэксе мілітарызацыі Польшча - толькі на 50 месцы ў свеце. Дарэчы, Беларусь на 24-м, а Расія на 10-м. У першай тройцы самых мілітарызаваных краін свету - Азербайджан, Аман і Ізраіль.
Для параўнання, у 9-мільённым Ізраілі створана 170 тысячная армія, а на абарону траціцца каля 20 млрд даляраў. Польшча большая за Ізраіль у 4 разы, а армія меншая - 125 тысяч чалавек. Выдаткі на абарону таксама меншыя - каля 13 млрд даляраў. Няхай нават групоўка НАТА, якая размяшчаецца ў Польшчы, сёлета ўзрасла да 10 тысяч вайскоўцаў, да Ізраіля Польшчы ўсё роўна пакуль далёка.
А вось яшчэ адзін рэйтынг войскаў - у Глабальны індэксе агнявой моцы. Польшча і там займае толькі 24-е месца. На першых ролях у ім ЗША, Расія і Кітай.
А яшчэ Мікалай Шчокін, здаецца, сур'ёзна перакананы, што толькі ў Беларусі бываюць рэферэндумы. І гаворачы аб магчымым распадзе Еўрапейскага Звязу, Шчокін недвухсэнсоўна папрасіў супрацоўніка АНТ Ігара Тура пералічыць тыя краіны, дзе былі праведзены рэферэндумы наконт уступлення ў ЕЗ. Намякаючы, што там меркаванне народа ніхто не пытаецца.
«Пералічыце мне тыя краіны, дзе правялі рэферэндумы наконт уступлення ў ЕЗ?!», - пытаецца ён з відавочнай іроніяй пад смех вядучага Ігара Тура.
Тур чамусьці не здолеў пералічыць такія краіны. Але мы яму дапаможам. У 1994 годзе рэферэндумы аб сяброўстве ў ЕЗ правялі Аўстрыя, Фінляндыя, Швецыя і Нарвегія. Швейцарыя - у 1997 і 2001 гадах. 2003 год - Мальта, Славенія, Венгрыя, Літва, Славакія, Польшча, Чэхія, Эстонія і Латвія, Румынія. 2012 год - Харватыя. У 2016 годзе Вялікабрытанія правяла рэферэндум аб выхадзе з Еўразвяза. І выйшла з яго.
І так, у адрозненне ад Беларусі, рэферэндумы там заканчваюцца не толькі з вынікам 80% «за». Часам народы галасавалі супраць уступлення. Як, напрыклад, у Нарвегіі, а ў Швейцарыі ажно двойчы. Гэтыя краіны так і не ўступілі ў Еўразвяз.
Усяго з 1972 года ў Еўропе было праведзена 58 рэферэндумаў па пытаннях, звязаных з ЕЗ.