«Жорсткія лакдаўны наладзілі большую частку насельніцтва супраць прэзідэнта Макрону і ягонага ўрада. Рэйтынг імкліва коціцца ў прорву. Катастрафічныя 39% і падзенне працягваецца» – заявіла Кацярына Ціхамірава ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
А вось французская прэса ў рэйтынгу Эмануэля Макрону нічога катастрафічнага не бачыць. З лютага прэзідэнт Францыі падтрымлівае сваю папулярнасць на ўзроўні ад 38% да 41%.
На графіцы, наадварот, бачна, што да пачатку лакдаўнаў рэйтынг Макрону быў значна ніжэй – 30%. А яшчэ годам раней-23%. У апошні час яго рэйтынг стабілізаваўся і трымаецца на адным узроўні.
Яшчэ да выбараў інтэрнэт-рэсурсы паведамлялі, што прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант прызнавала, што праз каронавіруса ўпаў рэйтынг Лукашэнкі. І ўпаў ён, як раз, з-за таго, што беларускія ўлады адмовіліся ад узмоцненых мер, закліканых абараніць людзей ад пандэміі. А супрацоўнік СТВ Рыгор Азаронак услед рыторыцы Лукашэнкі называў барацьбу з COVID-19 «танцам каранабесія» і «хваляй інфармацыйнай пандэміі».
«Беларусь – не істэрычная дзяўчына-падлетак, закрыўшая твар пад маскай, а гордая рэспубліка-партызанка» – заяўляў Азаронак у сваёй праграме на СТВ.
На мінулым тыдні ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах. Але Рыгор Азаронак «пераабуўся» яшчэ да гэтага. Вось ён на відэа, апублікаваным 1 кастрычніка, бярэ каментар у старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алега Белаконева, схаваўшы свой твар пад той самай маскай.