Інструменты апрацоўвання візуальнай інфармацыі
«Для праверкі людзей на фота выкарыстоўваем інструмент Findclone. Існуюць таксама платныя базы дадзеных для тых жа мэтаў, FindFace (пошук людзей у сацсетках па фота) і сэрвіс для пошуку інфармацыі аб людзях пад назвай «Вока Бога»».
Што да пошуку па відэа: «Спачатку трэба зрабіць з яго (відэафайла) бокс, а менавіта ключавыя найбольш вядомыя моманты відэа, павялічыць іх і зрабіць зваротны пошук па фота праз Яндекс*»
(*Яндекс па пошуку праз выявы працуе лепш, чым Google)
Аналіз сацыяльных сетак
«Яны адначасова палягчаюць і ўскладняюць працу журналістаў. У ідэале на кожны факт, знойдзены ў сацсетках, трэба знайсці як мінімум два-тры пацверджанні (пажадана з прамой цытатай). Таксама варта сачыць за тым, хто лайкае і хто ёсць на фота – гэта можа адкрыць новы напрамак у журналісцкім расследаванні».