Вайна Расеі супраць Украіны, новыя законы беларускіх уладаў, затрыманні, арышты, звальненні і іншыя рэпрэсіі па палітычных матывах – усё гэта стала штодзённасцю беларусаў. Апытанні паказваюць, што людзі стаміліся ад негатыўных навінаў і сталі радзей цікавіцца імі, выбіраючы лёгкі кантэнт.
Новае шоу разрадзіць абстаноўку. Сяргей Чалы паразмаўляе з гасцямі і гледачамі праграмы аб сурʼёзных рэчах, але ва ўласцівай яму іранічнай манеры. У шоу можна будзе ўбачыць вядомых беларусаў і экспертаў. «Ноч з Чалым» стане пляцоўкай для здаровых дэбатаў, дзе будуць гучаць не толькі розныя меркаванні пра актуальныя падзеі, але і жывая музыка ў выкананні беларускіх артыстаў.
Убачыць шоу можна будзе на Ютуб-канале «Чалы LIVE». Выходзіць «Ноч з Чалым» будзе раз на два тыдні. Прэмʼера – ужо на наступным тыдні!