Палітолаг Арцём Шрайбман пракаментаваў навіну аб магчымых новых санкцыях ЕЗ супраць Беларусі

Палітолаг Арцём Шрайбман пракаментаваў навіну аб магчымых новых санкцыях ЕЗ супраць Беларусі. Вось якімі яны могуць быць па яго меркаванні:
  • Адключэнне астатніх банкаў ад сістэмы SWIFT
  • Санкцыі адносна тых, хто дапамагае абыходзіць санкцыі
  • Пашырэнне спісу персанальных санкцыяў
  • Спыненне транзіту праз Беларусь вызначаных тавараў, якія паступаюць з Азіі.
  • Візавыя абмежаванні

Раней выданне «Politico» паведаміла са спасылкаю на віцэ-прэзідэнта Еўракамісіі Веру Ёўраву, што Брусель рыхтуе новы пакет санкцый супраць Расеі.

Ёўрава падкрэсліла ролю, якую выконваюць «некаторыя суседнія краіны», якія дазваляюць гандляваць санкцыйнымі таварамі з Расеяй. Politico лічыць, што ў цэнтры новых санкцыяў будзе Беларусь.