Эканоміка з Чалым Учора

Навошта Лукашэнка гібрыдныя перапёлкі і дзе ён знайшоў гнілаж і размандыкванне

Сяргей Чалы і Вольга Лойка абмеркавалі заменніка Качанавай і маладзільныя яйкі.

Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка з’ездзіў у Салігорскі раён Менскай вобласці, дзе наведаў Салігорскую птушкафабрыку, і стварыў працоўную групу па дапрацоўванні праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады. Што гэта значыць і як адаб'ецца на нашым дабрабыце, эканамічны эксперт Сяргей Чалы і журналістка Вольга Лойка абмеркавалі ў шоу «Чалы: Эканоміка». Публікуем урыўкі гутаркі.

Усе дрэнныя, добрых некалькі

«Наведванне Салігорскай птушкафабрыкі. Там, як звычайна, — гнілаж, размандыкванне. Ізноў [Аляксандр Лукашэнка] з верталёта ўбачыў безгаспадарлівасць. Кажа, бачу па палях, робіцца горш, чым было два гады таму. А пры кім было пазалетась? Хто гэта давёў? Трэба менш казаць, а больш рабіць. … Здавалася б, пачні з сябе. Але не! Мы ж ведаем, што ўсе гэтыя парады, яны яго не датычаць. 

І вось гэта вось тэма, што ж рабіць з адсталымі, з дрэннымі. А дрэнныя, чамусьці, апынаецца амаль усе, а добрых толькі некалькі».

Спадчына ад продкаў

«Таксама вельмі цікавая гісторыя. Гэта да пытання пра тое, як рашэнні прымаюцца. Вельмі шмат земляў, найкаштоўнейшы рэсурс, якія, тыпу, не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчым звароце. Закінутыя прысядзібныя надзелы ці яшчэ нейкія. Ці, напрыклад, [Лукашэнка] кажа: “Ніякіх новых земляў са складу сельгасугоддзяў пад будову ці прысядзібныя ўчасткі даваць не будуць, бо гэта каштоўны рэсурс”.

Найкаштоўнейшы рэсурс, мы ўжо ведаем, як гэта чытаць. Гэта значыць, што толькі Лукашэнка будзе даваць права ім распараджацца. Таму што, што ж гэта такое? Гэта ж карупцыйныя грошы міма кішэні праходзяць. А потым гэта ўсё даводзіцца бюджэтнымі грашыма закрываць. А дзе іх узяць? І далей “адназначна пазначыў падыход”, — так піша яго прэс-служба: “Гэта выключана. Гэта адзінкавыя выпадкі пад інвестыцыі нейкія”.

А яны ж усе гэтак і даюцца, пад інвестыцыі. Ну, па-іншаму ж не працуе, калі вывесці са складу сельскагаспадарчых земляў. Навошта? Пад забудову. Гэта ўсё рашэнне Лукашэнкі. Каб усе разумелі: у наступным годзе будзе поўная забарона на адчужэнне земляў сельгаспрызначэння. Што гэта азначае ў момант? Трэба паспець да канца года, вядома. Мы ж разумеем, ён жа не можа сказаць “з заўтрашняга дня”. 

Я ўсё чакаў ад Лукашэнкі, але не такога: “Цяперашнія землі сельскагаспадарчага прызначэння — гэта ў тым ліку спадчына, што дасталася ад продкаў, якія некалі пачыналі асвойваць тэрыторыі, займаючыся лядным земляробствам”. Вось гэта — лядна-агнявое земляробства. Гэта, калі раптам хто не ведае, калі лясныя плямёны спальвалі лес. … І мы зараз таксама, як бы, павінны адпавядаць продкам і таксама да гэтага вяртацца?»

Маладзільныя яйкі

«Пачалі казаць пра планы па стварэнні селекцыйна-генетычнага цэнтру па гадоўлі перапёлак. Праз 3,5 года, карацей, паабяцалі яму (Лукашэнку — рэд.) перапёлку. Па цяперашніх мерках, гэта практычна бясконцасць.

Ён пацікавіўся думкай [старшыні Прэзідыуму Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміра] Караніка. І, вядома ж, пульманолаг павінен жа разбірацца ў гібрыдах перапёлак. Ён сказаў, што ў перапёлкі высокі шанец, вельмі высокі, што будзе канкурэнтаздольная парода. Трэба рабіць. 

Я ўсё думаў, якога ліха пра гэтыя перапёлкі гаворка зайшла. А потым усё зразумеў. Цяпер мая любая рубрыка на БелТА — там яўна працуе наш чалавек. У нядзелю з'яўляецца сюжэт “Тыдзень Лукашэнкі”. Апынаецца, усё тлумачыцца лёгка: … ледзь не цудадзейны сродак. Зрок паляпшае, нармалізуе працу сэрцава-судзіннай сістэмы, падтрымлівае імунітэт, умацоўвае косткі і зубы, паляпшае метабалізм і нават запавольвае працэсы старэння. Тут усё і сышлося. Маладзільныя яйкі. Вядома, Лукашэнка такое проста павінен падтрымаць».

Пра замену Качанавай

«Дадаткова Лукашэнка сваёй дырэктывай стварае працоўную групу па дапрацоўванні праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады. Уключаны дэлегаты Усебеларускага народнага сходу. Навошта? Добра. Дзейны і былы кіраўнік органаў дзяржаўнай улады. [Прадстаўнікі] рэальнага сектару эканомікі, навуковых і грамадскіх таварыстваў. Грамадскіх таварыстваў... І кіраўніком, вядома, прызначаны [старшыня праўлення Нацбанку Беларусі Раман] Галоўчанка. Раней бы гэта ўзначальвала [старшыня Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля] Качанава, вядома. Здаецца, Галоўчанка паступова ... замяняе. За ўсім будзе сачыць. 

А галоўнае, што такая колькасць людзей будуць там дапрацоўваць, калі праграма досыць пустая? Вертыкалізацыю з каскадаваннем уніз, увогуле. Шмат нагаварылі цікавага».

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць