Новы міністр — старыя падаткі
«А вось глядзі, як пачынае рэагаваць ледзь прызначаны новы кіраўнік Міністэрства падаткаў і збораў [Дзмітрый Кійко]. Ну, ён усё ж такі не такі новы. Ён быў намеснікам міністра фінансаў. Гэта кадры нашага з табой любімага Максіма Леанідавіча [Ермаловіча]. То бок, гэта людзі прафесійныя.
Падатковая сістэма павінна быць справядлівай, [заявіў Аляксандр Лукашэнка пры прызначэнні Дзмітрыя Кійко]. “Не скажу, што ў нас усё справядліва. Паглядзіце ільготы, якімі мы абклалі многія прадпрыемствы". Уяўляеш, абклалі ільготамі! <...> То бок такі пасыл: правер там усю сістэму.
Што адказвае міністр? Загаловак: "Ніякіх карэнных зменаў у падатковай сістэме не чакаецца". Ён кажа, што <...> усе гэтыя змены ў бок справядлівасці мы зрабілі яшчэ ў папярэднія гады. Так, можа быць, дзесьці падатковыя ільготы і трэба паправіць, кажа ён (Кійко — рэд.). Можа быць, дзесьці яны залішнія. Трэба іх падкарэктаваць. Але як, звярні ўвагу: "Пераразмеркаваць з тых сфераў і кірункаў дзейнасці, дзе ў падатковых ільготах больш не маюць патрэбы, і накіраваць іх туды, дзе сапраўды неабходная падтрымка".
А што наконт падатку на багацце? [Дзмітрый Кійко] кажа: "Не бачу неабходнасці нейкіх дадатковых падаткаў". У нас усё і так нармальна, справядліва адымаецца, колькі трэба.
Яшчэ раз: замест таго, каб сказаць "так-так-так, мы зробім, гэта сур'ёзная праца, якая запатрабуе выпрацоўкі падыходаў да канцэпцыі праверкі сістэмы падатковай на справядлівасць", ён кажа "не, у нас і так ужо ўсё справядліва, чаго ты хочаш ад мяне". Разумееш, стаўленне і дзяржапарату да яго (Аляксандра Лукашэнкі — рэд)».
Эканомія! Эканомія! Эканомія!
«Уласна нарада па зацверджанні дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы. Аж да таго, што Лукашэнка кажа, я ж чаму накіраваў на дапрацоўку? Як я магу, напрыклад, без <...> Турчына, які губернатар Менскай вобласці? Яны ж там з Менскам выдаткоўваюць ільвіную долю грошай, сказаў ён, калі тлумачыў, чаму ён гэтую нараду адклаў і зладзіў у вялікім складзе.
Што адказвае [Турчын Аляксандр] Генрыхавіч? Ён кажа не. Выходзіць да журналістаў і кажа: "Мы большую частку аб'ектаў будуем за кошт сваіх рэгіянальных праграмаў, і ў Дзяржінвестпраграме аб'ектаў для Менскай вобласці не гэтак шмат". Інакш кажучы <...> ён наўпрост кажа, наогул Лукашэнка сказаў няпраўду. <...> Што зусім не для гэтага ён мяне туды запрасіў. А проста каб, як гэта... Для масавасці.
І вось, уласна, нарада, там Лукашэнка доўга зачытвае падрыхтаваную яму аб'ектыўку. Шмат было прыколаў, што трэба эканоміць. Прычым эканоміць на чым? Адразу пачынаецца эканомія менавіта на сацыялцы — школы, крамы, шпіталі, чамусьці. І падвозіць, можа быць... Самі даедуць, там пяць кіламетраў да школы. Ну і пачынаецца "ні адной капейкі не марнаваць". <...> Эканомія! Эканомія! Эканомія!
"Нельга марнаваць грошы проста так, — кажа ён (Лукашэнка — рэд.) пра эканомію. — Некаторыя зыходзяць з прынцыпу "не вазьму з бюджэту я — возьме нехта іншы"". Ну, наогул, бюджэт так і працуе. Гэта значыць, ён не для таго, каб яго збіраць.
Больш за тое, ён рэгулярна робіцца з дэфіцытам проста праз тое, што дэфіцыт дзяржаўнага сектару, у сілу проста балансу, ён жа і прафіцыт прыватнага аўтаматычна. І наадварот. Гэта стымулюючы механізм».
Пра што папярэджваў Лукашэнка і што здарылася
«Ведаеш, чаму [2025] год будзе няпросты? "Я вам кажу, як дзеючы прэзідэнт". Ёсць абраны, а ёсць дзеючы. Выразны падзел, ён добра гэта разумее. Я вас паўгады таму папярэджваў. Вось яно і здарылася. Я вам казаў, што санкцый няма. Вось іх і няма. А можа, не трэба было папярэджваць? Глядзіш, і год быў бы 2025 нармальны.
Будзе вельмі складана на расейскім рынку. Ён (Аляксандр Лукашэнка — рэд.) падрабязна тлумачыць, чаму: сціплы рост, двухзначныя працэнтныя стаўкі і гэтак далей. Ну так, мы ўсё гэта і так бачым.
І тут пачынаецца: калі вы не хочаце працаваць, нарэшце, ужо самае такое адкрытае... “Ужо выраслі сярэдняга ўзроўню маладыя хлопцы, якія хочуць працаваць, а не спрабуюць нейкія адпіскі закідваць прэзідэнту”».
Пра ліцэнзаваную моркву і капусту
«З гэтым цэнаўтварэннем, мы ж бачым, выходзіць <...> проста ўжо да смешнага. На тры месяцы ўведзена ліцэнзаванне вывазу капусты, яблыкаў, цыбулі, морквы, буракоў сталовых. Там гісторыя якая? Ужо ж бульба была дададзеная і цяпер дадалі… То бок яны працягнулі старое рэгуляванне і дадалі туды яшчэ моркву і буракі. Гэта, мабыць, тое, што дзякуючы ўсёвідушчай сістэме аналізу цэн вылезла за межы цэнавага калідора.
Увялі ліцэнзаванне. Увогуле, гэта, вядома, несумнеўна, дапаможа. А самае смешнае, нават вось чытаеш звычайную чалавечую журналістыку, як той жа "Спутник" робіць. Кажа: "А ўсё, мандарыны ўжо пасля Новага года на 30% падаражэлі". А чаму? Таму што абяцалі ж, што да Новага года, не падаражэюць. А пасля Новага года ніхто нічога не абяцаў».