Антыфэйк / фактчэк 06 сакавіка 2024

Прэзідэнт Францыі збег ад раз’юшаных фермераў? Каманда WTF разабралася, што не так з фота Макрона

Журналісты Weekly Top Fake знайшлі арыгінал фатаграфіі.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што французскаму прэзідэнту давялося ратавацца ўцёкамі ад раз’юшаных фермераў на сельскагаспадарчай выставе ў Парыжы. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта.

У канцы лютага тэлеграм-каналы «Невальфовіч» і «ЖС прэміум» апублікавалі фота Эмануэля Макрона, які бяжыць. Як сцвярджаюць аўтары гэтых каналаў, на ім прэзідэнт Францыі ратуецца ад фермераў, якія ўварваліся ў будынак, дзе праходзіла сельскагаспадарчая выстава.

«Ад фермераў, якія страйкуюць, у Парыжы (на фота) ён ужо ледзь не адхапіў тухлымі яйкамі. Ледзь паскакаў, каб касцюм не запляміць. Даскачацца!» — гаворыцца ў посце «ЖС прэміум» (аўтарскія арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).

Фермеры, якія пратэстуюць, сапраўды спрабавалі прарвацца на сельскагаспадарчую выставу ў Парыжы, калі яе наведваў Макрон. Але фота, якое распаўсюджваецца тэлеграм-каналамі, зроблена не ў гэты дзень, а годам раней.

Журналісты Weekly Top Fake знайшлі арыгінал фатаграфіі. Яе апублікавалі на сайце фотаагенцтва Getty Images 25 лютага 2023 года.

У допісе да здымку гаворыцца, што французскі прэзідэнт бяжыць, каб павітаць гасцей 59-га Міжнароднага сельскагаспадарчага кірмашу ў Парыжы.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
На беларускім радыё заявілі, што Японія абавязаная сваім эканамічным цудам савецкім часопісам. Правяраем
Антыфэйк / фактчэк На беларускім радыё заявілі, што Японія абавязаная сваім эканамічным цудам савецкім часопісам. Правяраем
Пра тое, што ў Японіі ўсталявалі помнік часопісу «Наука и жизнь» як «аснове японскага эканамічнага цуду», паведамляў сатырычны рэсурс «Панорама».
07 чэрвеня 2026 Чытаць
Тыя ж часткі вермахта зноў каля межаў Беларусі? Правяраем гістарычныя паралелі беларускіх дзяржмедыяў з Другой сусветнай вайной
Антыфэйк / фактчэк Тыя ж часткі вермахта зноў каля межаў Беларусі? Правяраем гістарычныя паралелі беларускіх дзяржмедыяў з Другой сусветнай вайной
Дзяржаўныя СМІ ўбачылі каля межаў Беларусі вайсковыя падраздзяленні з нумарамі нямецкіх частак, што ўварваліся ў СССР у 1941 годзе.
06 чэрвеня 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць