«У Славакіі таксама праходзяць масавыя акцыі пратэсту з патрабаваннем спыніць забеспячэнне зброяй Кіеў. Дэманстранты заклікаюць урад падумаць аб гаротным становішчы ўласных грамадзян. Але там так падумалі, што проста вырашылі разагнаць абураных людзей з дапамогай паліцыі».
Вам толькі што паказалі акцыю, якая па-першае: прайшла ў Браціславе ў кастрычніку 2020 года; па-другое: якая была накіравана супраць антыковідных мер. Вось відэа пратэстаў у Браціславе 2020 года, якое мы знайшлі на YouTube. Яно было апублікавана больш за два гады таму.
Хаця, жыхары Славакіі сапраўды не асабліва падтрымліваюць пастаўкі зброі Украіне, паводле апошняга апытання Еўрабарометру. Але гэта не адмяняе таго, што працаўнікі «Беларусь-1» пратэст гэты прыдумалі.
Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Загадкавая смерць памочніка Байдэна
Насамрэч Фрэнсіс Андэрвуд — гэта персанаж Кевіна Спэйсі ў серыяле House of Cards ад кампаніі «Нэтфлікс».
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: На «Беларусь-1» у чарговы раз прадраклі крах долара
Пераконвае беларусаў палітычны аглядальнік з тэлеканалу «Беларусь-1» Аляксей Аўдонін
Антыфэйк / фактчэк
Фэйкі тыдня: Кіраўнік ОНТ патлумачыў, чаму беларусы жывуць лепш за брытанцаў
Жыхарам Вялікай Брытаніі пасля выплаты падаткаў і камуналкі застаецца на жыццё меншая сума, чым маюць беларусы