Антыфэйк / фактчэк Сёння

«Якія школы? Забудзьцеся школу!» Словы Аўдоніна пра адукацыю ў Заходняй Беларусі разышліся з фактамі

У міжваенны перыяд польскія ўлады знішчылі амаль усе школы на тэрыторыі Усходніх Крэсаў, заявіў аналітык БІСД.

Беларусам з тэрыторыі Усходніх Крэсаў не было за што любіць польскую ўладу, бо яна пазбавіла іх адукацыі, заявіў аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін. Праверылі яго веды гісторыі. 

Гаворка пра адукацыю насельніцтва Заходняй Беларусі з 1922 па 1939 гады зайшла 16 верасня 2025 года ў праграме «Азаронак. Наўпрост». Аналітык БІСД Аляксей Аўдонін распавёў, што польскія ўлады знішчылі амаль усе школы на тых тэрыторыях: 

«Якія школы? Забудзьцеся школу! Мы ўжо сказалі, што школ ніякіх не было. На тэрыторыі Усходніх Крэсаў (польск. Kresy Wschodnie, ад польскага слова “крэс” — мяжа, канец, край — рэд.) была знішчана ўся інфраструктура школ. Да 1922 года там было 450, па-мойму, школ. Каля 40 засталося. Чаму? Адукаванае насельніцтва рэжыму [першага кіраўніка адроджанай у 1918 годзе Польскай дзяржавы Юзэфа] Пілсудскага не трэба было, і, як вынік, мая бабуля з 7 гадоў пайшла працаваць».

Беларусам на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў той час сапраўды было складана атрымаць адукацыю, але тычылася гэта толькі адукацыі на роднай мове. З 37 беларускамоўных школ на пачатку 1920-х да 1939 года захаваліся толькі адзін ліцэй і адна гімназія. Але тое, што беларусы засталіся зусім без адукацыі, — няпраўда. Школ наадварот стала больш. Толькі выкладалі там на польскай мове.

На пачатку 1920-х у Віленскім ваяводстве, куды ўваходзілі, напрыклад, Ашмяны, Вялейка і Маладзечна, было 1172 школы, а да канца 1930-х іх стала яшчэ на 277 больш. За той жа перыяд больш школ запрацавала і ў Наваградскім ваяводстве — было 881, да канца 1930-х стала 1227.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць