Украіна вывозіць свае золатавалютныя рэзервы ў Польшчу, заявіла вядучая перадачы «Адкрыты эфір» тэлеканалу «Звязда» Надана Фрыдрыхсан:

«Намеснік главы Нацбанку Украіны Сяргей Нікалайчук распавёў у інтэрв'ю часопісу «Rabbit Hall» (Трусіная Нара), што золатавалютныя рэзервы Украіны сёння вывозяцца не куды-небудзь, а ў Польшчу, дзе яны будуць захоўваецца да нармалізацыі абстаноўкі. Чаму менавіта зараз вырашылі вывозіць золата? Ціха ўкраінская ноч, а золата трэба перахаваць. І ці не збіраецца кіеўская частка эліты нейкая здзейсніць уцёкі? А калі яны ўцякуць, то хто застанецца?»

І далей супрацоўнік тэлеканалу «Звязда» запілаваў цэлае расследаванне аб тым, што золата вывозіцца для забеспячэння па крэдытах, а Польшча паглынае Украіну.

І дарэчы, вось той самы артыкул «Камсамольскай праўды», які дэманстраваў Надана. Супрацоўнік выдання Аляксандр Грышын там сапраўды сцвярджае, што намеснік кіраўніка Нацбанка Украіны распавёў пра гэта ў інтэрвʼю часопісу «Rabbit Hall».

А вось тое самае інтэрвʼю Сяргея Нікалайчука «Rabbit Hall». Яно існуе. Мы прачыталі яго ўздоўж і ўпоперак. Ён казаў аб падзенні ВУП на 40%, аб ручным кіраванні эканомікай у ваенны час і чым дапаможа Украіне выключэнне Расеі з МВФ. А вось аб золатавалютных рэзервах не сказаў нічога. І нават Польшчу не ўспомніў ні разу. Гэта значыць, атрымліваецца, што навіна ад пачатку і да канца прыдумана.

Вольга Скабеева адмазала Пуціна

Вядучая расійскага ТБ Вольга Скабеева ў сваім тэлеграм-канале размясціла некалькі цытат з артыкула амерыканскага інтэрнэт-выдання The Politico пад назвай «Апошняе лета ў Еўропе перад рускай зімой». 

У артыкуле ідзе размова аб тым, што Пуцін выкарыстоўвае энергію як зброю і што чакаць Еўропе гэтай зімой. Дзве цытаты з яе тэлеграм-канала аказаліся праўдзівыя. А вось сэнс трэцяй яна сказіла. 

Вось як яна гучыць у Вольгі Скабеевай:

«Калі саюзнікі працягнуць узбройваць Украіну і ўводзіць санкцыі супраць Масквы, сітуацыя можа хутка пагоршыцца». 

Гэта значыць, атрымліваецца, што журналісты папярэджваюць: да пагаршэння сітуацыі прывядуць санкцыі і пастаўкі ўзбраення. 

А вось што насамрэч пішуць аўтары артыкула:

«А паколькі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дэманструе гатоўнасць выкарыстоўваць харчаванне, паліва і ўгнаенні ў якасці зброі вайны супраць заходніх дэмакратый, якія ўзбройваюць Украіну і ўводзяць санкцыі супраць Масквы, сітуацыя можа хутка пагоршыцца».

Накшталт як, па ісце адно і тое ж, але Скабеева некалькі змяніла арыгінальныя фармулёўкі. Замест таго, каб вінаватым выглядаў Пуцін, як у арыгінале, асноўнай праблемай павінныя здавацца заходнія пастаўкі ўзбраенняў Украіне.

Украінцы не жадаюць вяртацца з Еўропы

Уцекачы з Украіны зусім не жадаюць вяртацца дадому з Еўропы, сцвярджае Вольга Скабеева. Вось, што яна піша ў сваім тэлеграм-канале: 

«У апытанні Агенцтва ААН па правах бежанцаў паведамляецца, што ўкраінцам у Еўропе падабаецца куды больш, чым на ўласнай Бацькаўшчыне (цэлых 74% - не хочуць вяртацца дадому). 65% бежанцаў хочуць застацца на эміграцыі, 60% - наогул не ведаюць, калі вернуцца, 9% - плануюць ехаць далей, мабыць у ЗША, і толькі 16% украінцаў хочуць назад».

А вось якія вынікі апытання насамрэч: 65% бежанцаў пакуль плануюць заставацца ў краіне знаходжання, 9% будуць пераязджаць у іншую краіну. У суме тыя самыя 74% сапраўды не плануюць вяртацца ва Украіну. Але з адным маленькім удакладненнем - не плануюць у бліжэйшы час, а не зусім ніколі. У справаздачы аб гэтым дакладна сказана.

«Большасць бежанцаў спадзяецца вярнуцца ва Украіну, але пакуль плануюць заставацца ў краіне знаходжання». 

А цяпер што да 60%, якія ўвогуле не ведаюць калі вернуцца. У справаздачы сказана, што з 16% бежанцаў, якія збіраюцца адправіцца на радзіму, 60% яшчэ не ведаюць, калі гэта зробяць. Гэта значыць, 60% ад 16-ці. Гэта значыць парадак лічбаў зусім іншы.

Зяленскі прапанаваў Барысу Джонсану пост мэра Адэсы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў былому прэм'ер-міністру Вялікабрытаніі Барысу Джонсану пост мэра Адэсы. Пра гэта паведаміла Вольга Бялова ў перадачы «Галоўнае з Вольгай Бяловай» на тэлеканале «Звязда».

«Ва Ўкраіне зараз варожаць, куды зараз наш Барыс? У СМІ пратачылася інфармацыя: Зяленскі прапанаваў яму стаць мэрам Адэсы. А што, лепшага месца для эпатажу, чым украінскі палітычны цырк і не знайсьці». 

Мы не маглі прайсці міма такой сенсацыйнай навіны і паспрабавалі знайсці яе крыніцу. І вось што высветлілі. Аказалася, што паведамілі пра гэта толькі расейскія СМІ, але сцвярджаючы, што інфармацыя ўзятая імі з украінскіх медыяў. Вось, напрыклад, што пісаў расейскі рэсурс ЕАДэйлі.

«Гэтую сенсацыйную навіна распаўсюдзіла 8 ліпеня выданне "Украінская праўда ", спасылаючыся на крыніцы ў кіеўскіх кіруючых колах».

А вось цытата з інтэрнэт-выдання «Ваенны агляд». 

«Як паведамляюць украінскія крыніцы, Зяленскі нібыта прапанаваў Джонсану пост мэра Адэсы пасля ягонай адстаўкі. Па дадзеных выдання "Украінская праўда", якое спасылаецца на крыніцы ў офісе прэзідэнта, такая прапанова прагучала падчас тэлефоннай размовы Зяленскага і Джонсана». 

Аднак, на сайце «Украінскай праўды» наогул няма такіх навін. Ёсць навіны толькі аб тым, што Зяленскі адрэагаваў на адстаўку Джонсана. І пра тое, што пагаварыў з Джонсанам па тэлефоне. Там гаворыцца, што Зяленскі "падзякаваў Джонсану за яго рашучыя дзеянні ў дачыненні да Украіны", "выказаў падзяку за бескампрамісную падтрымку", ну і ўсё ў такім дыпламатычным духу. Але аб Адэсе ці аб мэры - ні слова. 

Дарэчы, супадзенне ці не, але яшчэ ў красавіку пра Джонсана і Адэсу пажартаваў сатырычны сайт «Панарама». І вось праз пару месяцаў расейскія прапагандысты агучваюць гэты жарт як навіна. І для большай праўдападобнасці прыпісалі гэтую навіну ўкраінскай прэсе.

Брытанская разведка паведаміла аб 200 тысячах загінуўшых байцоў ВСУ

Брытанская разведка афіцыйна паведаміла, што ВСУ страцілі 200 тысяч забітымі. Пра гэта паведаміла вядучая АТН Ксенія Лебедзева ў перадачы «Гэта іншае», калі яна расказвала аб абмене палоннымі паміж Украінай і Расіяй. 

«На фоне амаль 200 тысяч “двухсотых”, гэта значыць забітых, а гэта афіцыйныя дадзеныя, прадстаўленыя брытанскай разведкай, для чыноўнікаў украіны падзеі выглядаюць, напэўна, вельмі аптымістычна. Але тут трэба адзначыць, што для Зялёнскага інваліды азаўцы значна каштоўнейшыя за звычайныя ВСУшнікі».

Мінабароны Вялікабрытаніі сапраўды публікуе рэгулярныя зводкі па Украіне, абапіраючыся, у тым ліку, на свае разведдадзеныя. У прыватнасці, у гэтых зводках сцвярджалася, што ў Расіі яшчэ ў маі выбыла са строю трэць сіл, з тых, што ўварваліся ва Украіну, а ў чэрвені ўзровень страт войскаў ДНР ацэньваўся ў 55% ад сваёй першапачатковай колькасці. А вось пра ўкраінскія страты брытанскае Мінабароны нічога не піша.

«Нью-Ёрк Таймс» яшчэ ў пачатку лета адзначыў, што і Кіеў, і Захад устрымліваюцца ад публікацыі ўкраінскіх страт.

«На працягу ўсёй вайны стан украінскіх узброеных сілаў было цяжэй ацаніць па агульнадаступных крыніцах, чым стан расейскіх сілаў уварвання. У пачатку вайны ў Данбасе было дыслакавана каля 30 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Украінскі ўрад у значнай ступені ўтаіў дадзеныя аб стратах, а ўрады заходніх краін не прадставілі адзнак, як у выпадку з расейскімі войскамі». 

Самі брытанскія СМІ, калі пішуць аб стратах ВСУ, спасылаюцца альбо на нячастыя выказванні ўкраінскіх чыноўнікаў у прэсе, ці ж на неназваныя справаздачы, цытуюць - украінскіх і заходніх прадстаўнікоў разведкі. 

«У справаздачы, з якой азнаёмілася The Independent, гаворыцца, што пагаршэнне сітуацыі на Данбасе, калі штодня гіне да сотні салдат, аказвае сур'ёзны дэмаралізуючы эфект на ўкраінскія сілы». 

Брытанскі Фаненшэнал таймс прыводзіць падобныя дадзеныя.

«Кіеў губляў ад 100 да 200 салдат у дзень, у тым ліку некаторых са сваіх самых баяздольных салдат, і яго некалі браніраваны баявы дух пахіснуўся». 

Гэта значыць, калі пералічыць гэтыя страты на 150 дзён вайны, то за гэтымі лічбамі стаіць 15-30 тысяч загінуўшых украінскіх вайскоўцаў. 

Пра 200 тысяч загінулых пісалі толькі расейскія СМІ са спасылкай на амерыканскага генерал-лейтэнанта Стывена Твіці.

«Баявыя страты Узброеных сіл Украіны (ВСУ) могуць дасягаць адзнакі ў 200 000 чалавек. Такі пункт гледжання выказаў амерыканскі генерал-лейтэнант Стывен Твіці, які раней займаў пасаду намесніка кіраўніка Еўрапейскага камандавання Злучаных Штатаў (EUCOM), піша нямецкае выданне Linke Zeitung (Лінцы Цайтунг)».

У перакладзе на рускую Лінку Цайтунг - гэта Левая Газета. Але публікацыя пра 200 тысячаў загінулых украінскіх жаўнераў, гэта нават не ўласны матэрыял гэтай нямецкай газэты, а перадрук з пракрамлёўскага парталу з падманлівай назвай «Свабодная прэса».

Што тычыцца выказвання генерал-лейтэнанта Стывена Твіці пра 200 тысяч ўкраінскіх вайскоўцаў, то мы знайшлі яго выказванне на амерыканскім партале «Рада па міжнародных адносінах». І вось у інтэрвію, разьмешчаным на гэтым партале, генэрал Твіці кажа наступнае:

«І я таксама хачу нагадаць вам, што мы шмат чуем пра рускія ахвяры і рускія страты. Мы вельмі мала чуем аб украінскіх стратах, і майце на ўвазе, што яны таксама губляюць салдат на працягу ўсёй гэтай вайны. Яны стартавалі прыкладна з двухсот тысяч. Хто ведае, дзе яны сёньня? І таму цяжка набіраць і падтрымліваць такі ўзровень прафесіяналізму ў гэтым войску». 

Такім чынам, генерал-лейтэнант Твіці сказаў, што Украіна стартавала вайну з двухсоттысячнай арміяй, якая нясе страты. Расейскі пракрамлёўскі партал «Свабодная Прэса» піша што, па словах Твіці, 200 тысяч - гэта страты ўкраінскага войска. Гэты матэрыял перадрукоўвае нямецкае выданне. Далей Маскоўскі камсамолец піша аб двухстах тысячах украінскіх страт, спасылаючыся ўжо на нямецкую прэсу. Ну і нарэшце супрацоўніца беларускага дзяржтэлебачання, замінаючы ўсё ў кучу, называе гэтую лічбу афіцыйнымі дадзенымі брытанскай разведкі.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі