Расследаванні

06 сакавіка 2023

Новая манаполія Сяргея Цяцерына змушае беларусаў пераплочваць за шакалад з Еўропы

Крыніца з фуд-індустрыі Беларусі сцвярджае, што рэальна кантрабандай шакаладу займаецца кампанія Цяцерына «БелГлобалГарант».

Аляксандр Лукашэнка «контрсанкцыйным» указам стварыў на рынку Беларусі штучны дэфіцыт прадуктаў з ЕЗ. Гэтым карыстаецца сябар Лукашэнкі Сяргей Цяцерын, які імпартуе некаторыя забароненыя прадукты ў абыход санкцый і, пры адсутнасці канкурэнцыі, прадае іх па больш высокай цане.

Кампанія-імпарцёр забароненага шакаладу зарэгістраваная на брата дзелавой партнёркі Цяцерына. З ім яна неаднаразова лятала на адпачынак у кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

Крыніца з фуд-індустрыі Беларусі сцвярджае, што рэальна кантрабандай шакаладу займаецца кампанія Цяцерына «БелГлобалГарант». У бізнэс-колах у курсе, што яна атрымала эксклюзіўнае права на імпарт забароненай прысмакі, але чыноўнікам пра гэта невядома.

Матэрыял зроблены пры дапамозе «КіберПартызанаў».

Салодкае жыццё

У беларускія крамы вярнуўся нямецкі шакалад Ritter Sport. У продажы яго не было амаль увесь мінулы год з-за так званых «контрсанкцый» на прадукцыю ЕЗ. Іх сваім асабістым указам увёў Аляксандр Лукашэнка, а потым зацвердзіў Савет Міністраў. У снежні 2022 г. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) працягнула гэтую забарону яшчэ на паўгода. Тым не менш, журналісты Realt.by заўважылі шакалад Ritter Sport, які падаражэў, на паліцах гандлёвай сеткі «Карона».

Гэта магло адбыцца дзякуючы нюансам «контрсанкцыйнага» заканадаўства. Справа ў тым, што імпартаваць у Беларусь забароненыя еўрапейскія прадукты ўсё яшчэ можна. Для гэтага трэба атрымаць спецыяльныя квоты ад МАРГ. Пад выглядам патэнцыйных імпарцёраў журналісты БРЦ патэлефанавалі ў міністэрства, каб даведацца, як атрымаць такі дазвол. Аднак нам адказалі, што падобныя квоты пакуль не выдаюцца.

«Квоты будуць устаноўленыя толькі ў тым выпадку, калі будзе назірацца дэфіцыт тавараў на рынку. І толькі тады будзе размеркаванне. Будзе абвешчана на сайце, вы гэта ўбачыце і будзеце падавацца на частку квот», – сказалі БРЦ у МАРГ.

Выходзіць, шакалад Ritter Sport – гэта, па беларускіх законах, кантрабанда. Хто ж імпартуе яго з Нямеччыны, парушаючы ўказ Лукашэнкі? Прыгледзімся да пакунку нямецкіх слодычаў. На кожнай – налепка «пастаўшчык "Лагістычная кампанія Усход"».

шакалад Ritter Sport
Крыніца: БРЦ

Валодае гэтай кампаніяй Аляксей Мацвееў.

Крыніца: АДР
Крыніца: АДР

Мы знайшлі яго ў спісах супрацоўнікаў кампаніі «БелГлобалСтарт» за 2020 год.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

Фірмай з падобнай назвай – «БелГлобалТон» – валодае і кіруе яго сястра Таццяна Мацвеева.

Абедзве кампаніі заснаваў Сяргей Цяцерын, блізкі да Лукашэнкі бізнесовец.

Менавіта Цяцерын калоў з Лукашэнкам дровы, абяцаючы сагрэць Еўропу, і паднімаў з ім чарку гарэлкі за перамогу Арыны Сабаленкі на Australian Open. У 2021 годзе ён як «гаманец» Лукашэнкі  патрапіў пад санкцыі ЕЗ.

Мы вырашылі праверыць, ці няма ў Цяцерына больш шчыльнай сувязі з «Лагістычнай кампаніяй Усход» і вывучылі «зліў» яго пошты, атрыманы ад «КіберПартызанаў». Так мы натрапілі на ліст за 15 студзеня 2021 года, адрасаваны кіраўніку «Дзяржмыткамітэту». У ім Цяцерын просіць «прыняць адпаведныя меры» ў дачыненні да «Лагістычнай кампаніі Усход» і прадстаўляецца як яе заснавальнік.

Парушае «Лагістычная кампанія Усход» і антыманапольнае заканадаўства. Мы патэлефанавалі ў фірму «Альфа-Дыстрыбуцыя», якая раней імпартавала Ritter Sport у Беларусі. Там нам распавялі, што перасталі ўвозіць нямецкі шакалад, як толькі набыла моц забарона беларускіх уладаў.

«Тое, што робіцца ў Беларусі, супярэчыць інтарэсам, мне падаецца, усіх беларусаў, акрамя ўладальнікаў гэтай манаполіі і беніфіцыяраў. Таму што людзі атрымліваюць менш тавараў. Пры гэтым яны больш дрэннай якасці і больш высокіх коштаў», – сказаў БРЦ юрыст, прававы дарадца «Народнага антыкрызіснага ўпраўлення» Міхаіл Кірылюк.

Усё гэта не перашкодзіла «Лагістычнай кампаніі Усход» атрымаць спрашчэнні і бонусы для гандлю ў ЕАЭС: фірму ўнеслі ў рэестр упаўнаважаных эканамічных аператараў саюзу. Дзякуючы гэтаму, напрыклад, яе тавары пачалі дэклараваць і выпускаць на мытні ў першачарговым парадку. Адбылося гэта праз тры месяцы пасля ліста Цяцерына ў «Дзяржмыткамітэт».

Адкрытым заставалася галоўнае пытанне: як жа Цяцерын атрымаў права на ўвоз нямецкага шакаладу, калі МАРГ не давала яму квоты? З чыйго дазволу ён запусціў схему, якая прымушае беларусаў пераплочваць яго кампаніі за штучны дэфіцыт, створаны загадам Лукашэнкі?

Міхаіл Кірылюк даў гэтаму прэцэдэнту такую ацэнку:

«Я не магу ўявіць сабе сітуацыю, дзе бізнесмен у Беларусі – буйны, праўладны – робіць нешта значнае, што парушае закон і што адбываецца без ведама ці без згоды адміністрацыі Лукашэнкі».

Падобнага меркавання прытрымліваецца былы супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Котаў:

«Калі б сур'ёзна Цяцярыну ніхто не хацеў дазваляць [увозіць «контрсанкцыйны шакалад»], то МАРГ, напэўна, заклапаціўся б, якім чынам падсанкцыйная прадукцыя аказваецца на прылаўках беларускіх крамаў. Але раз не заклапаціліся, значыць яны проста ва ўпор глядзяць на шакаладкі RitterSport і бачаць «Камунарку». І такая блізарукасць тлумачыцца толькі тым, што сказалі не заўважаць да часу. Хутчэй за ўсё, гэты час не надыдзе ніколі. Для гэтага трэба пасварыцца Цяцярыну з Лукашэнкам».

Сяброўства бізнесам не сапсуеш

Мы паспрабавалі звязацца з «Лагістычнай кампаніяй Усход», але нашыя тэлефанаванні і лісты засталіся без адказу. Ад крыніцы, якая працуе на буйнога імпарцёра прадуктаў харчавання ў Беларусі, мы даведаліся, што гэтая фірма – шырма, за якой стаіць «БелГлобалГарант», яшчэ адная кампанія Цяцерына. Той жа інсайдэр паведаміў нам, што менавіта «БелГлобалГарант» атрымала эксклюзіўнае права на імпарт нямецкага шакаладу.

Мы звязаліся з «БелГлобалГарант», і супрацоўнікі кампаніі сапраўды апынуліся ў курсе гандлю Ritter Sport. Пад выглядам кліентаў мы паспрабавалі даведацца аптовую цану шакаладу, і па гэтым пытанні нас перанакіравалі да «Мостра груп» –  буйнога сеткавага пастаўшчыка. Ад яго мы атрымалі прайс-ліст, у якім указаны аптовы кошт шакаладак – ад 4 да 5 рублёў. Да ўвядзення «контрсанкцый» такі быў раздробны кошт Ritter Sport, гэта значыць ужо з нацэнкай ад прадаўца. Цяпер жа купіць шакалад можна амаль за 7 з паловай рублёў.

Гэта ўжо не першы нестандартны спосаб вядзення бізнесу для Сяргея Цяцерына. У нашым папярэднім расследаванні пра гэтага прадпрымальніка мы высветлілі, што для прасоўвання сваіх ідэй і атрымання льгот ён найчасцей пісаў лісты Лукашэнку. У іх ён прасіў стварыць яму спецыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу, часам – насуперак законам, нормам і рэгламентам.

Пра сяброўства Цяцерына і Лукашэнкі мы распавядалі неаднаразова. Але, працуючы над гэтым расследаваннем, мы звярнулі ўвагу на новыя дэталі. Дзякуючы «КіберПартызанам» мы даведаліся, што ў 2014 годзе Цяцерын і Лукашэнка амаль на два тыдні паляцелі на адпачынак у ААЭ. Кампанію ім склала Таццяна Мацвеева – тая самая сястра ўладальніка «Лагістычнай кампаніі Усход», якая зараз займаецца кантрабандай нямецкіх шакаладак у Беларусь.

База пералётаў
Крыніца: «КіберПартызаны» / База пералётаў

У той час Мацвеева разам з Цяцерыным саўвалодала кампаніяй «БелГлобалТон».

У 2016 годзе Лукашэнка і Цяцерын адправіліся ў Доху, але асноўны час, падобна, зноў правялі ў Эміратах. Кампанію ім склалі бізнесмены Аляксандр Шакуцін і Аляксандр Машэнскі, асабісты ўрач Лукашэнкі Святлана Канашэнка, фотамадэль Таццяна Балецкая і настаўніца фартэпіяна Мікалая Лукашэнкі. Была на борце і Таццяна Мацвеева. Мы вырашылі прыгледзецца да гэтай бізнесвумэн.

База пералётаў
Крыніца: «КіберПартызаны» / База пералётаў

Стыль жыцця

У 2014 годзе Таццяна Мацвеева разам з Сяргеем Цяцерыным і Мікітам Шатром заснавала кампанію «БелГлобалТон». Фірма гандлявала мэбляй і прадметамі інтэр'еру.

Крыніца: АДР
Крыніца: АДР

У той жа час Мацвеева займалася дызайнам як ІП. Менавіта ў яе «БелГлобалСтарт», іншая кампанія Цяцерына, замовіла распрацоўку фірмовага стылю кінабараў «Блокбастар» – тых самых, пра стварэнне якіх Цяцерын прасіў у лісце Лукашэнку.

Афармляла Мацвеева і бар «Свабоды.4» у Менску, які адкрыла дачка Сяргея Цяцерына і яе знаёмыя.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

Яна ж займалася лазняй Цяцерына ў Александрыі, мяркуючы па электронным лісце, які мы знайшлі на Aleph.

Крыніца: Aleph

Мы таксама знайшлі дакументы, паводле якіх Мацвеева планавала рэдызайн і перашыўку гардзін для кампаніі «Белнафтагаз» Аляксея Алексіна. А пасля павінная была паставіць ёй шторы амаль за $35 тысяч.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

Пад кіраўніцтвам Мацвеевай кампанія «БелГлобалТон» адкрыла ўласную краму ў гандлёвым цэнтры «Трум»

каталог сайта nashamebel.by
Крыніца: Каталог сайта nashamebel.by

і заключыла дамовы на пастаўку мэблі з Кітая на дзясяткі тысяч долараў. Напрыклад, замова ў кітайскага брэнда Rich Collection абыйшлася фірме ў $17 тысяч.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

Аднак у апошнія гады «БелГлобалТон», мяркуючы па фінансавых справаздачах, вядзе даволі сціплую камерцыйную дзейнасць.

Крыніца: Legat

Усе ў зборы

Брат Таццяны Мацвеевай, Аляксей, таксама атрымаў долю ў бізнесе Цяцерына. Перш чым стаць уладальнікам «Лагістычнай кампаніі Усход», ён быў дырэктарам фірмы «ТАС ГЛОБАЛ».

Яна праіснавала ўсяго пяць месяцаў у 2017 годзе, пасля чаго была рэарганізаваная. Афіцыйна кампанія належала кіпрскім афшорам, але ўсе яе дакументы былі на пошце ў Цяцерына.

«ТАС ГЛОБАЛ» была выдзеленая з кампаніі «Транспетролбалтык», якая вядомая па буйной кантрабанднай схеме. Яна пастаўляла ў Расею польскія яблыкі пад выглядам малдаўскіх і вазіла туды санкцыйныя прадукты як мінімум у 2015 і 2018 гадах.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

З 2014 па 2020 год «Транспетролбалтык» належала двум кіпрскім афшорам - Demistat Company Limited і Langoria Company Limited.

Тыя, у сваю чаргу, звязаныя з літоўска-кіпрскім афшорным правайдэрам Lewben, які абслугоўваў «гаманцоўы» Лукашэнкі – Аляксея Алексіна і Аляксандра Зайцава, а таксама звязаную з іх «Брэміна груп» кампанію «Газ Венчуры».

«Транспетрабалтык» і яе дырэктарка Вольга Палавец як мінімум двойчы выдавалі пазыкі кампаніі Цяцерына «БелГлобалСтарт» пад ільготныя ўмовы. Першая пазыка – на 10 мільярдаў рублёў без працэнтаў і без адказнасці бакоў у красавіку 2015.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

Другі – на 741 мільён рублёў у красавіку 2016 года.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

Ужо ў чэрвені таго ж года Палавец пакінула пасаду дырэктаркі «Транспетролбалтык» і стала дырэктаркай  «Газ Венчурэ».

0 / 4

Прадстаўніком кіпрскіх Demistat і Longoria пры вылучэнні «ТАС ГЛОБАЛ» з «Транспетролбалтык» быў юрыст Сяргей Елісееў.

Зліў пошты Сяргея Цяцерына
Крыніца: «КіберПартызаны» / Зліў пошты Сяргея Цяцерына

Ён працаваў у кампаніі Алексіна «Белнафтагаз».

Крыніца: «КіберПартызаны»

Звязаны з гэтым бізнесменам і канчатковы бенефіцыяр Demistat – грамадзянін Расеі Мехці Мехціеў, які пражывае ў ААЭ.

Крыніца: Кіпрскі рэестр

Мехціеў і Дзмітрый Алексін, сын Аляксея Алексіна, з'яўляюцца чальцамі праўлення турэцкай кампаніі.

Крыніца: Турэцкі рэестр
Крыніца: Турэцкі рэестр

Іншыя Расследаванні