Расследаванні 17 снежня 2024

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі

Страты Беларусі маглі скласці $100 млн.

Аляксандр Раманоўскі, Віктар Шэйман
Крыніца: БРЦ / Аляксандр Раманоўскі, Віктар Шэйман. Калаж створаны з выкарыстаннем ШІ
Быў уласнасцю беларускай дзяржавы, перайшоў у валоданне экс-ахоўніка Аляксандра Лукашэнкі. БРЦ знайшоў гаспадара зямельнага ўчастка, які размешчаны на гарналыжным курорце ў Сочы. Ім аказаўся фігурант нашага расследавання аб уладальніку зямлі на ўзбярэжжы Чорнага мора, які звязаны з Віктарам Шэйманам.

БРЦ знайшоў уладальніка ўчастка ў Сочы, які знаходзіўся ва ўласнасці беларускай дзяржавы. Тэрыторыя плошчай 9,7 га ў элітным курортным пасёлку Красная Паляна належыць ТАА «Комплекс-Инвест». У 2021 і 2022 гадах Аляксандр Лукашэнка двума сакрэтнымі ўказамі загадаў перадаць зямлю гэтай расейскай кампаніі па кошце ў 20 разоў ніжэйшым за рынкавы, высветліў BelPol. Беларусь магла страціць на гэтай угодзе блізу $100 млн. У лютым 2024 года 99,9% «Комплекс-Инвест» набыў грамадзянін Беларусі Аляксандр Раманоўскі [*].

Раманоўскі — былы афіцэр аховы Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі. Іх можна ўбачыць разам на фотаздымку з Параду Перамогі 9 траўня 2014 года.

Праз ланцужок кампаніяў Раманоўскаму належыць яшчэ адзін участак — 20 га на ўзбярэжжы Чорнага мора. Улады самаабвешчанай рэспублікі Абхазія перадалі яго ТАА «Жемчужина 2010», 90% якога валодае Раманоўскі, пасля візіту Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2022 года.

Рэшта, то бок 10% кампаніі, якая атрымала ўчастак, праз падстаўную асобу звязаныя з братамі Нугзарам і Зорыкам Чконія. Першага медыі называлі «правай рукою» адэскага крымінальнага аўтарытэта па мянушцы «Палтава». Другі — старшыня пасёлку Кындыг, дзе размешчаны выдзелены ўчастак.

Больш падрабязна пра гэта чытайце ў расследаванні Беларускага расследавальніцкага цэнтру «Кошт візіту ў Абхазію. Ці прамяняў Лукашэнка нацыянальныя інтарэсы на ўчастак каля мора».

Іншыя Расследаванні
«У Дэбальцава СДЭК хадзіў, у ЛНР». Беларуская кампанія з эстонскім капіталам пастаўляе крываспынныя сродкі на патрэбы расейскай арміі
Расследаванні «У Дэбальцава СДЭК хадзіў, у ЛНР». Беларуская кампанія з эстонскім капіталам пастаўляе крываспынныя сродкі на патрэбы расейскай арміі
Журналіст пад прыкрыццём атрымаў зніжку на дастаўку гемастатыка расейскім вайскоўцам на акупаваныя тэрыторыі Украіны.
24 жніўня 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць