Мы вырашылі патэлефанаваць пад выглядам кліента з Расеі ў некалькі дылерскіх цэнтраў Geely у Беларусі і ўдакладніць: ці можна купіць новую машыну грамадзяніну Расе

Мы вырашылі патэлефанаваць пад выглядам кліента з Расеі ў некалькі дылерскіх цэнтраў Geely у Беларусі і ўдакладніць: ці можна купіць новую машыну грамадзяніну Расеі. Спойлер: не.

Супрацоўнік дылерскага цэнтру ў Менску паведаміў нам: прычына забароны на продаж, пра якую раней пісалі СМІ – немагчымасць выдачы поўнага пакета дакументаў, неабходнага паводле расейскіх законаў для пастаноўкі аўто на ўлік.

«Той пакет дакументаў (які прадстаўляецца пры куплі ў Беларусі) разлічаны толькі для Беларусі. Расейскія дылеры, якія робяць электронныя пашпарты транспартных сродкаў (ПТС), ім гэтага пакета дакументаў мала, а мы больш нічога даць не можам. Таму прасцей купляць з рук. Вось тыя машыны, якія ёсць у нас у trade-in (не новыя), – гэтыя машыны ўжо прайшлі ўсю працэдуру рэгістрацыі і зняцця з уліку, таму купіўшы такую машыну, вы лёгка завязеце яе ў Расею», – растлумачыў сітуацыю нам супрацоўнік дылерскага цэнтру.

«Для таго, каб атрымаць электронную ПТС [у Расеі] трэба атрымаць паперу аб тым, што гэты аўтамабіль беларускай вытворчасці, мы такую паперу не даем! Наогул рэгіёны [Беларусь і Расея, заўв. рэдактара], яны падзелены асобна і адзін аднаму прадаваць нельга».

«Былі прэцэдэнты. Чалавек каля 2-3 месяцаў не мог паставіць машыну на ўлік. Пісаў на завод скаргі, яму ў парадку выключэння, зрабілі гэтыя дакументы, каб ён паставіў машыну на ўлік [у Расеі, заўв. рэдактара]», – растлумачыў супрацоўнік іншага дылерскага цэнтру.

Іншыя Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Libereco называе Беелера «вядомым прапагандыстам тэорый змовы і верным прыхільнікам беларускага дыктатара Лукашэнкі».

02/02 Чытаць
«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Навіны

«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Сяргей Чалы пагутарыў з шоўранерамі праекту «Працэсы» Андрэем Кашперскім і Міхаілам Зуем пра серыял на літару П, гульнявое кіно і жыццё без фізічнай Беларусі.

24/01 Чытаць