«Гэтую меру нельга ўспрымаць асобна. Трэба глядзець на гэта ў комплексе з мерамі па забароне дыскрэдытацыі арміі і ўсімі папярэднімі мабілізацыйнымі мерапрыемствамі. Я думаю, што ўлада займаецца тым, што рыхтуе дзяржапарат, у тым ліку рэпрэсіўны апарат, да магчымай мабілізацыі і вайны. Гэта не азначае, што яны прынялі рашэнне ваяваць. Я думаю, што пакуль такое рашэнне не прынятае, але яны жадаюць на выпадак, калі такое рашэнне прыйдзецца прымаць, пад тым ці іншым ціскам, каб яны былі да яго падрыхтаваныя», – паведаміў нам Арцём Шрайбман.
«Ім (дзяржапарату) патрэбныя інструменты для таго, каб перадухіляць дэзерцірства і ціснуць на патэнцыйных прызыўнікоў і мабілізаваных... Калі яны будуць здавацца ў палон ці адмовяцца выконваць загад, то будзе пагражаць смяротнае пакаранне. Нават калі гэта няпраўда, і па факце здрада дзяржавы не мае нічога агульнага з дэзерцірствам, думаю, што гэтым будуць усіх палохаць. Я бачу, што гэта калька з некаторых расейскіх законаў, якія былі прынятыя пасля пачатку вайны і таму мэта дастаткова відавочная і яна даволі трывожная».
7 снежня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Смяротнае пакаранне, у адпаведнасці з праектам, можа быць ужытае да службовай асобы або ваеннаслужачага, якія змянілі дзяржаве.
Іншыя Навіны
Навіны
««Шаноўны глядач, мы таксама людзі»». Андрэй Новік у гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з акторам і рэжысёрам пра глыб беларускага тэатру, прэмію за ролю амапаўца і выхаванні гледачоў.
Навіны
Першае інтэрв'ю пасля вызвалення і ад'езду. Мэрыем Герасіменка ў гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў са спявачкай пра суды над законапаслухмянымі грамадзянамі, людзей, якія хочуць караць людзей, і дом не там, дзе родныя, а там, дзе добра.
Навіны
«Дзяржава хоча абнесці культуру высокім плотам». Аляксандр Чарнуха ў гасцях у Чалага
Сяргей Чалы пагаварыў з пісьменнікам і журналістам пра «Акрэсціна greatest hits», тэксты ад Ганны Сялук і пра «Свіней», дзе не так шмат прыдуманага.