Лайфхакі па інструментах для журналістаў расследавальнікаў ад кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча

Лайфхакі па інструментах для журналістаў расследавальнікаў ад кіраўніка Беларускага расследавальніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча.

Выкарыстоўваць міжнародныя крыніцы інфармацыі

«У сённяшніх умовах закрытасці інфармацыі, немагчымасці яе атрымання ад дзяржаўных органаў беларускага рэжыму, варта выкарыстоўваць статыстычныя дадзеныя міжнародных структур – Еўрастат, базы даных UN Comtrade. Тут мы шукаем анамаліі – вялікія адрозненні ў лічбах».

Унікальныя даныя ўнутры Беларусі

«Для атрымання сакрэтнай інфармацыі можна скарыстацца базамі дадзеных «Кіберпартызанаў», таксама можна патэлефанаваць у дзяржаўныя інстытуты Беларусі і атрымаць патрэбныя факты пад выглядам зацікаўленага грамадзяніна. Таксама ў якасці агентурнай аперацыі можна арганізаваць фэйкавы тэндар для высвятлення рэальных цэн, калі размова ідзе ў першую чаргу аб карупцыйных схемах».

Фота: Alexandre MARCHI / MAXPPP / Forum

Інструменты апрацоўвання візуальнай інфармацыі

«Для праверкі людзей на фота выкарыстоўваем інструмент Findclone. Існуюць таксама платныя базы дадзеных для тых жа мэтаў, FindFace (пошук людзей у сацсетках па фота) і сэрвіс для пошуку інфармацыі аб людзях пад назвай «Вока Бога»».

Што да пошуку па відэа: «Спачатку трэба зрабіць з яго (відэафайла) бокс, а менавіта ключавыя найбольш вядомыя моманты відэа, павялічыць іх і зрабіць зваротны пошук па фота праз Яндекс*»

(*Яндекс па пошуку праз выявы працуе лепш, чым Google)

Аналіз сацыяльных сетак

«Яны адначасова палягчаюць і ўскладняюць працу журналістаў. У ідэале на кожны факт, знойдзены ў сацсетках, трэба знайсці як мінімум два-тры пацверджанні (пажадана з прамой цытатай). Таксама варта сачыць за тым, хто лайкае і хто ёсць на фота – гэта можа адкрыць новы напрамак у журналісцкім расследаванні».

Іншыя Навіны