За глыбокія аналітычныя матэрыялы і навіны БРЦ уганаравалі прэміяй Free Media Award. Журы адзначыла наш унёсак у развіццё расследавальніцкай журналістыкі і важную ролю ў выкрыцці карупцыі і фэйкаў.
«Сеткі дэзынфармацыі робяцца больш дасканалымі, бо ў іх укладаюцца велізарныя сродкі, галоўным чынам з боку Расеі, якія ў шмат разоў перавышаюць рэсурсы незалежных медыяў. Яны шыраць нянавісць, увесь час высоўваюць шматлікія процілеглыя тэорыі змовы і атакуюць саму канцэпцыю праўды. І яны пракрадаюцца ў сацыяльныя сеткі Захаду. … Мы можам супрацьстаяць гэтаму толькі з дапамогай навыкаў і самаадданасці. І не толькі з дапамогай фактчэку, але і з дапамогай расследаванняў», – сказаў заснавальнік і галоўны рэдактар БРЦ Стась Івашкевіч, прымаючы прэмію Free Media Award 6 лістапада 2025 года.
За апошнія тры журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтру выкрылі карупцыйныя схемы і схемы ўхілення ад санкцый на больш як €1,5 млрд. Вайсковыя злачынствы, шпіянаж, адмыванне сотняў мільёнаў долараў праз Беларусь міжнароднымі арганізаванымі злачыннымі групоўкамі, магчыма, найдаражэйшае ў свеце шале ў расейскім гарналыжны курорце коштам больш €150 млн, якое належыць, напэўна, Аляксандру Лукашэнку, – гэта толькі некаторыя з нашых расследаванняў сёлета.
Прэмія Free Media Awards – гэта нямецка-нарвежская ўзнагарода для журналістаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Яе заснавалі фонды Fritt Ord і ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius. Узнагароды штогод уручаюць журналістам і рэдакцыям, якія ўзмацняюць незалежную журналістыку і дапамагаюць грамадству атрымліваць дакладную інфармацыю нават ва ўмовах ціску і цэнзуры.
У 2025 годзе лаўрэатамі прэміі сталі журналісты і медыя з Беларусі, Украіны, Грузіі, Вугоршчыны, Расеі і Азербайджану.