Навіны

24 студзеня 2023

Netflix не плануе сыходзіць з Беларусі

Пры гэтым іншыя папулярныя стрымінгавыя пляцоўкі працягваюць закрываць падпіскі для карыстальнікаў з Беларусі.

Стрымінг Netflix не плануе бліжэйшым часам закрываць падпіскі для жыхароў Беларусі, паведамілі нам у службе падтрымкі кампаніі.

«Не хвалюйцеся, у Netflix не было абвестак аб закрыцці сэрвісу ў Беларусі. Вы можаце працягваць карыстацца нашым сэрвісам», – заявілі ў Netflix.

Акрамя таго, у кампанію паступаюць просьбы дадаць у сэрвіс беларускую мову. Выданне «Наша Ніва» звярнула ўвагу на трэд у Тўітэры, дзе карыстальнік з Беларусі паказаў ліставанне са службай падтрымкі. Ён папрасіў дадаць да фільмаў беларускія субтытры, а ў кампаніі прапанавалі яму і іншым карыстальнікам унесці ў спецыяльную форму канкрэтныя фільмы ці серыялы, якія трэба перавесці на беларускую.

Пры гэтым іншыя папулярныя стрымінгавыя пляцоўкі працягваюць закрываць падпіскі для карыстальнікаў з Беларусі. 24 студзеня, напрыклад, тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу» паведаміў, што Amazon Prime Video адмяняе ўсе падпіскі для грамадзян, якія пражываюць у РБ. А для тых, хто ўжо зʼехаў з краіны, кампанія прапанавала зарэгістраваць новы акаўнт. Пры гэтым ні на сайце кампаніі, ні на сайце сэрвісу паведамлення аб закрыцці падпіскі для Беларусі няма. Такія паведамленні былі разасланыя карыстальнікам асабіста.

З пачатку вайны ва Украіне аб спыненні вяшчання ў Беларусі таксама абʼявілі стрымінгавыя пляцоўкі Disney і Apple.

Іншыя Навіны

«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Навіны

«Пачыналі пісаць як фантастыку, зрабілі нешта практычна дакументальнае». Стваральнікі серыялу «Працэсы» ў гасцях у Чалага

Сяргей Чалы пагутарыў з шоўранерамі праекту «Працэсы» Андрэем Кашперскім і Міхаілам Зуем пра серыял на літару П, гульнявое кіно і жыццё без фізічнай Беларусі.

24/01 Чытаць
Афшорныя кампаніі або нерухомасць у Нью-Ёрку: 8 карысных інструментаў для адсочвання актываў чыноўнікаў і бізнесменаў

Навіны

Афшорныя кампаніі або нерухомасць у Нью-Ёрку: 8 карысных інструментаў для адсочвання актываў чыноўнікаў і бізнесменаў

Каманда расследавальнікаў БРЦ прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па расследавальніцкай журналістыцы GIJC 2023 і даведалася аб некалькіх інструментах для...

28/12 Чытаць