У снежні 2024 года БРЦ распавёў пра дзейнасць «Беларускіх латарэй». Кампанія належыць Упраўленню справамі прэзідэнта, а 99,8% яе прыбыткаў прыпадае на онлайн-латарэю «Белбэт». Нягледзячы на тое, што пляцоўка функцыянуе як віртуальнае казіно, на яе не распаўсюджваюцца правілы, пастаўленыя дзяржавай для такога роду азартных гульняў.
Напрыклад, «Белбэт» не ідэнтыфікуе асобу і не правярае веку гульцоў, таму прайграць рэальныя грошы могуць непаўналетнія. Толькі ў 2023 годзе «Беларускія латарэі» планавалі атрымаць выручку ў памеры больш 6 млрд рублёў (больш за $1,8 млрд).
У матывацыйнай частцы санкцыйнага дакументу адзначылі, што рэгістрацыя «Белбэт» у якасці латарэі стварае «спрыяльныя ўмовы для працы», а «Беларускія латарэі» падтрымваюць афіцыйны Менск з дапамогай «атрымання прыбытку ад азартных гульняў».
Апроч таго, у абмежавальны спіс унеслі ТАА «Рыдота» і аднаго з яго заснавальнікаў і дырэктара Дзімтрыя Швядко. Гэтая кампанія распрацавала для «Белбэт» праграмнае забеспячэнне. Яе ўласнікі звязаныя з Аляксандрам Шатровым, які патрапіў пад санкцыі ЕЗ у 2021 годзе за распрацоўку сістэмы сачэння Kipod, якае дапамагала дзяржапарату Беларусі «у прыгнечанні грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі».