Некаторыя дзяржавы гэтага рэгіёну «дасягнулі свайго гістарычнага мінімуму» у рэйтынгу.

Пра гэта сведчаць дадзеныя справаздачы «Індэкс успрымання карупцыі» Transparency International – незалежнай міжнароднай арганізацыі па барацьбе з карупцыяй. Згодна з дакументам, сёння ўзровень карупцыі ў Беларусі складае 39 па шкале, дзе 0 – максімальны ўзровень карупцыі, а 100 – яе поўная адсутнасць. У 2021 годзе Беларусь набрала 41 бал. Гэта ўзровень Калумбіі (39), Эфіопіі (38), Эквадора (36) і Казахстану (36).

Паводле аўтараў дакладу, узровень карупцыі карэлюе з узроўнем гвалту.

«Краіны з вельмі нізкімі паказниками Глабальнага індэкса міралюбнасці таксама займаюць апошнія радкі ў Індэксе ўспрымання карупцыі. Карумпаваныя ўрады няздольныя абараніць грамадзян, а грамадская незадаволенасць з большай верагоднасцю перарастае ў гвалт», – гаворыцца ў прэс-рэлізе да дакладу.

Transparency International Belarus corruption
Крыніца: Transparency International

Па ўзроўні міралюбнасці на 2022 год Беларусь знаходзіцца на 116 месцы са 163 (Афганістан на апошнім месцы).

Па дадзеных Transparency International, у 2022 годзе ўзровень карупцыі ва Усходняй Еўропе і Азіі квітнее, бо некаторыя дзяржавы гэтага рэгіёну «дасягнулі свайго гістарычнага мінімуму» у рэйтынгу.

«У гэтым годзе міжнародная супольнасць убачыла самы жорсткі вынік бескантрольнай карупцыі і клептакратыі. Гэта трывожны сігнал для лідараў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, каб яны нарэшце ўзялі на сябе абавязкі змагацца з шырока распаўсюджанай карупцыяй і падтрымліваць дэмакратыю, стабільнасць і асноўныя свабоды для ўсіх людзей у рэгіёне», – пракаментавала сітуацыю дарадца Transparency International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Алтынай Мырзабекава.

Сярэдні ўзровень Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ацэньваецца на 35 балаў. Пры гэтым у рэгіёне ёсць і тыя дзяржавы, чый паказнік вышэйшы за сярэдні сярэдні – 43 балы – Грузія (56), Арменія (46) і Чарнагорыя (45).

Горш за ўсё справы ў Туркменістане (19), Азербайджане (23) і Таджыкістане (24).

Асаблівая ўвага ў справаздачы была ўдзелена Расеі, чый паказнік знізіўся за год з 29 да 28.

«Уварванне Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года наглядна прадэманстравала маштаб пагрозы, якую карупцыя і закрытасць урада ад грамадства ўяўляюць для глабальнага міру і бяспекі: клептакратам у Расеі (28 балаў) удалося акумуляваць вялізныя актывы пасля таго, як яны заявілі аб сваёй лаяльнасці прэзідэнту Уладзіміру Пуціну ў абмен на выгадныя дзяржаўныя кантракты і абарону сваіх эканамічных інтарэсаў. Адсутнасць якіх-небудзь інструментаў для стрымлівання ўлады Пуціна дазволіла яму бяскарна рэалізоўваць свае геапалітычныя амбіцыі. Ваенная агрэсія дэстабілізавала Еўропу, паставіла дэмакратыю пад пагрозу і прывяла да гібелі дзясяткаў тысяч людзей», – гаворыцца ў дакладзе.

Пры гэтым ва Украіне, нягледзячы на расейскае ўварванне, узровень карупцыі наадварот знізіўся і паказнікі краіны выраслі з 32 да 33.

Іншыя Навіны