БРЦ знайшоў акаўнты мужа і жонкі ў сацсетках і высветліў, што жанчына пражывае ў Маскве як мінімум 13 гадоў, мужчына, верагодна, з 2021 года пастаянна знаходзіўся ў Маскве, дзе працаваў таксістам. Пра тое, што яны бралі шлюб, сведчаць фатаграфіі ў сацсетках, на якіх Дзмітрый і Юлія ў вясельных строях.
Дзмітрый Г. апошні раз ён заходзіў у «ВК» дзень таму – 22 траўня. Горадам пражывання там у яго пазначана Масква, у «Аднакласніках» родным горадам названы Гомель. Мяркуючы па фатаграфіях на старонцы, Дзмітрый з 2016 года неаднаразова бываў у Расеі. БРЦ таксама знайшоў ягоны акаўнт у Тэлеграме – у апісанні кантакту фігуруе слова Camry. Менавіта з багажніка Toyota Camry, па словах відавочцаў, у Чартанава выпусцілі паветраныя шары.
Акрамя таго, мужчына з пачатку гэтага года знаходзіцца ў групах маскоўскіх таксістаў у Тэлеграме, апошнія паведамленні там ён пакідаў у мінулую пятніцу. Мяркуючы па захаваных геаметках «Яндекса», Зміцер як мінімум у красавіку і сакавіку 2021 года знаходзіўся ў Маскве. Якіх-небудзь антываенных ці палітычных пастоў на ягонай старонцы ў «ВК» БРЦ не знайшоў. Пры гэтым ён падпісаны на праўладны расейскі паблік «Мой Пуцін».
Юлія Г. два апошнія дні не заходзіла на сваю старонку ў «ВК». Паводле злітых баз дадзеных, яна – грамадзянка Расеі, пражывае ў маскоўскім раёне Царыцына. Пра гэта таксама сведчаць дадзеныя з гісторыі заказаў ежы і абʼяваў на «Авіто». З 2019 года Юлія размяшчала там прапановы аб нарошчванні веек. У злітых базах жыхароў Масквы як мінімум з 2010 года яна фігуруе пад іншым прозвішчам, на якое рэгістравала адзін з тэлефонных нумароў.
БРЦ спрабаваў датэлефанавацца да Дзмітрыя і Юліі, але ўсе званкі былі скінутыя.
Затрыманне можа быць звязана з тым, што бела-сіне-белы сцяг сярод іншых выкарыстоўваюць у сваёй сімволіцы чальцы легіёна «Свабода Расеі», якія напярэдадні, 22 мая, атакавалі Белгарадскую вобласць. У Расеі гэтая арганізацыя прызнана тэрарыстычнай.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
«Шматлікія пасланні з днём нараджэння». БРЦ палічыў віншаванні Лукашэнку ў 2023-м і параўнаў іх колькасць з папярэднімі гадамі
Згодна з афіцыйнай біяграфіяй, Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Аднак каля 10 гадоў таму ён пачаў называць сваёй датай нараджэння 31 жніўня.
Факты, каментары
Як на навіну аб крушэнні самалёта Прыгожына адрэагавала беларуская прапаганда
У канале «Беларускі сілавік» зрабілі каля дзясятка пастоў аб Прыгожыне і тым, што здарылася.
Факты, каментары
Налепка з «Пагоняй», татуіроўка з БЧБ-сцягам і бел-чырвона-белы вымпел. За што штрафавалі і арыштоўвалі беларусаў у ліпені
БРЦ ужо расказваў пра падобныя судовыя рашэнні.