Антыфэйк / фактчэк

12 лістапада

Аўдонін знайшоў адны мінусы ад уступлення Польшчы і краін Балтыі ў ЕЗ. Яны апынуліся плюсамі

Пра тое, якая частка насельніцтва з'ехала ў ЕЗ з краін Балтыі, мы ўжо падрабязна разбіралі.

ЕЗ разваліў сельскую гаспадарку ў краінах Балтыі і Польшчы, заявіў экспэрт БІСД Аляксей Аўдонін. Каманда Weekly Top Fake знайшла факты, якія гэта абвяргаюць. 

Еўраінтэграцыя ператворыць Малдову ў новую калонію ЕЗ і не прынясе краіне ніякай карысці, падзяліўся меркаваннем 31 кастрычніка 2024 года ў эфіры «Альфа Радыё» эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін. У пацверджанне сваіх слоў ён прывёў прыклад Польшчы і краін Балтыі:

«Еўраінтэграцыя ў Польшчы і краінах Балтыі да чаго прывяла? Да разбурэння ў іх сельскай гаспадаркі, рольнікаў, фермераў, разбурэння ўласных прадпрыемстваў і да адтоку, велічэзнага адтоку працоўнай сілы з гэтых тэрыторый да заходніх краін, да Заходняй Еўропы. Хіба гэта плюсы? Ды не, адны мінусы». 

Пра тое, якая частка насельніцтва з'ехала ў ЕЗ з краін Балтыі, мы ўжо падрабязна разбіралі тут

На развіццё сельскай гаспадаркі за 20 гадоў Польшча атрымала з ЕЗ €78 млрд. Літва — €18 млрд, Латвія — каля €6 млрд.

Па дадзеных ФАО (Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый), за час сяброўства з ЕЗ аб'ёмы сельскагаспадарчай вытворчасці ў Літве выраслі больш чым у тры разы. У Латвіі — больш чым у чатыры. У Польшчы — крыху менш чым у тры разы.

Пасля ўступлення ў ЕЗ вырас у краін і экспарт сельгаспрадукцыі. За амаль 20 гадоў у Еўразвязе Латвія павялічыла экспарт у 14 разоў, Польшча — у 11, Літва – у 9 разоў. Беларусь — не чалец ЕЗ, за той жа час экспарт краіны павялічыўся ў 7 разоў.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі