Фэйкі тыдня: Эйсмант абвінаваціў групу «Антыцелы» у нацызме

Кіраўнік «Беларусь-1» Іван Эйсмант абвінаваціў у нацызме ўкраінскі музычны гурт «Антыцела»

Кіраўнік «Беларусь-1» Іван Эйсмант абвінаваціў у нацызме ўкраінскі музычны гурт «Антыцела». Вось, што ён заявіў у праграме «Клуб рэдактараў»:

«Ну, і яшчэ адзін скрын. На касцы ўкраінскага войска заўважылі надпіс, які азначае «Кожнаму сваё» на нямецкай мове. Ну, вы ведаеце, што азначае такі надпіс».

А для тых, хто ўсё ж не ведае, патлумачыла ў сваім тэлеграм-канале Кацярына Ціхамірава – актыўная супрацоўніца «Беларусь-1». Яна выклала гэтую ж фатаграфію пасля свайго шэфа:

«Надпіс на шлеме ВСУшніка «Jedem das Seine»(«Кожнаму сваё») – нацысцкі лозунг, які размяшчаўся, напрыклад, на варотах у канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд».

У Эйсманта і Ціхаміравай паказана толькі частка гэтага фота і ў люстраным выглядзе. На ёй удзельнікі ўкраінскага гурта «Антыцелы». Яны сышлі ў тэрабарону, а фатаграфію ў форме выклалі ў сваім Instagram яшчэ 24 сакавіка. І, як бачыце, на іх здымках ніякіх надпісаў на касках няма. А вось яшчэ відэа, зробленае ў тыя ж дні і ў той жа форме. Там таксама няма ніякіх надпісаў – яе проста дамалявалі.

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі

Фэйкі тыдня: Беларуская прапаганда так засумавала па пратэстах, што ўжо сама пачала іх выдумляць

Антыфэйк / фактчэк

Фэйкі тыдня: Беларуская прапаганда так засумавала па пратэстах, што ўжо сама пачала іх выдумляць

Журналісты тэлеканалу «Беларусь-1» выдалі пратэсты ў Браціславе 2020 года супраць антыковідных захадаў за пратэсты ў Славакіі супраць падтрымкі Украіны

20/01 Чытаць