Антыфэйк / фактчэк

04 сакавіка

Адзіны дзень галасавання ў Беларусі прайшоў з рэкорднай яўкай? Правяраем словы Лукашэнкі

У Беларусі 25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання.

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра рэкордную яўку беларусаў на выбары ў парламент і мясцовыя саветы. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта.

У Беларусі 25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання. Беларусы павінны былі абраць каля 12,5 тысячы дэпутатаў мясцовых саветаў і 110 — ніжняй палаты парламенту. На наступны дзень Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што на выбары прыйшла рэкордная колькасць выбарнікаў.

«Вы бачыце, якая яўка. Нечаканая, шчыра скажу. Я не чакаў нават, што ў нас будзе такая яўка. На выбарах у нас ніколі не было ў саветы, у мясцовыя органы ўлады, у парламенцкія выбары. Ніколі не было такой яўкі тут», — сказаў ён.

Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК), яўка на выбарах 2024 года склала 73,46%.

На парламенцкіх выбарах 2019 яна была 77,4%, 2016 — 74,7%, 2012 — 74,61%, 2008 — 76,7%, 2004 — 89,84%.

Яўка на выбары ў мясцовыя саветы ў 2018-м склала 77,23%, 2014-м — 77,4%, 2010-м — 79,5%, 2007-м — 79,5%, 2003-м — 73,40%.

Такім чынам, паводле афіцыйных звестак, яўка на выбарах 2024 — самая нізкая за апошнія 20 гадоў. А БРЦ сабраў факты, якія паўплывалі на вынік галасавання: «Пісталеты замест СМІ і апазіцыі. 9 фактаў пра адзіны дзень галасавання».

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі