Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Расея правядзе першыя ў гісторыі «Сусветныя Гульні Сяброўства». Выкрыццё фэйка ад каманды Media IQ
Партнёрскі матэрыял БРЦ і Media IQ.
Партнёрскі матэрыял
Расея правядзе з 15 па 29 верасня 2024 года «Сусветныя Гульні Сяброўства», як пішуць медыі — першыя ў гісторыі. 19 кастрычніка 2023 года Уладзімір Пуцін падпісаў адпаведны ўказ. Гэта своеасаблівая замена летніх Алімпійскіх гульняў–2024.
«Мерапрыемства павінна стаць першым мультыспартовым спаборніцтвам, якое будзе ўключаць у сябе выступы па 25 летніх відах спорту (як алімпійскіх, так і тых, што не ўваходзяць у праграму Алімпіяд)», — напісаў партал sport.ru 18 лістапада 2023 года.
Першыя спаборніцтвы, падобныя і па сутнасці, і назвай, — «Сяброўства–84» прайшлі з 6 чэрвеня па 22 ліпеня і з 16 жніўня па 16 верасня 1984 года. Іх падтрымалі 9 дзяржаў сацыялістычнага лагеру (СССР, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, КНДР, Куба, Манголія, Польшча, Чэхаславакія), якія да гэтага байкатавалі Алімпійскія гульні ў Лос-Анджэлесе (скончыліся за два тыдні да «Сяброўства–84»). Спаборніцтвы праводзіліся ва ўсіх алімпійскіх відах спорту, акрамя футбола. Таксама ў праграме былі тры неалімпійскія віды — барацьба самба, настольны тэніс і тэніс.