Антыфэйк / фактчэк

10 студзеня

У 90-я ў штабе БНФ прайшла «голая вечарына». «Наша Ніва» выкрыла фэйк

Здымак быў зроблены ў Санкт-Пецярбургу ў «Рускамплекце» — так называлася свабодная канцэртна-выставачная пляцоўка.

Партнёрскі матэрыял
Супрацоўнік RT апублікаваў здымак з моладдзю, якая назірае за двума распранутымі падлеткамі. Аўтар поста напісаў, што гэта — вечарына ў штабе БНФ, якая прайшла ў 90-х. «Наша Ніва» давяла, што гэта фэйк.

Канстанцін Прыдыбайла, супрацоўнік канала Russia Today 28 снежня 2023 года ў сваім тг-канале «Прыдыбайла» апублікаваў фотаздымак, нібыта зроблены ў 90-я гады на «голай вечарыне» ў штабе БНФ. На ім адзін распрануты падлетак сядзіць на другім амаль што распранутым падлетку, які ляжыць на падлозе. Астатнія назіраюць за тым, што адбываецца. На вакне — плакат з надпісам «Партыя БНФ» і гербам «Пагоня».

«Моладзевае крыло партыі ўзначальваў цяперашні дарадца (па факце начальнік) Ціханоўскай — Франак Вячорка», — гаворыцца ў допісе пад здымкам. 

Насамрэч, зроблены здымак не ў Беларусі, дый на дзясятак гадоў пазней. На ім — творчая моладзь Расеі. Арыгінал фота можна знайсці ў сеціве. На здымку бачна, што плаката БНФ на заднім плане няма. Яго дамалявалі ў графічным рэдактары.

Здымак быў зроблены ў Санкт-Пецярбургу ў «Рускамплекце» — так называлася свабодная канцэртна-выставачная пляцоўка, якая існавала чатыры гады, з 2009-га па 2013-ты. Яе стварыў мастак і музыка Яўген Пазнякоў. Менавіта ён вырашыў зрабіць у памяшканні, якое знаходзілася ў аварыйным стане, месца, «дзе можна было б вытвараць усё, што да галавы прыйдзе». Час ад часу там праходзілі выставы, перформансы і канцэрты. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Замежная валанцёрка, абураная палтаўская медработніца і загінулыя шведскія інструктары. Тры фэйкі пра ўдар па Палтаве
Антыфэйк / фактчэк

Замежная валанцёрка, абураная палтаўская медработніца і загінулыя шведскія інструктары. Тры фэйкі пра ўдар па Палтаве

Мы напісалі Вікторыі і папрасілі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю, якую апублікавалі тэлеграм-каналы са спасылкай на яе.

12 верасня 2024 Чытаць