Антыфэйк / фактчэк

07 сакавіка

Украінец купіў дзіця, каб выехаць з краіны. Правяраем шакавальную навіну ад «ЖС Прэміум»

Украінскія памежнікі сапраўды апублікавалі навіну з такім загалоўкам.

Дата з'яўлення фэйка: 28.02.2024
Аўтары тэлеграм-каналу «ЖС прэміум» сцвярджаюць, што знайшлі доказ, што ва Украіне дзяцей у прамым сэнсе слова прадаюць і купляюць. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта. 

Тэлеграм-канал «ЖС прэміум» 28 лютага апублікаваў загаловак паведамлення дзяржаўнай памежнай службы Украіны пра тое, што ўкраінец за $2000 «дакупіў» трэцяе дзіця, каб выехаць за мяжу.

«Самае агіднае, што такім навінам ужо нават не здзіўляешся. А чаму здзіўляцца — на Украіне гандаль дзецьмі стаў нормай. Але выкрадальнікамі дзяцей яны ўсё роўна называюць Пуціна і Лукашэнку», — напісалі аўтары гэтага тг-канала.

Украінскія памежнікі сапраўды апублікавалі навіну з такім загалоўкам. Але гаворка ў ёй ішла пра куплю падробленага пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.

«27-гадовы пасажыр мікрааўтобуса "Mercedes" спрабаваў выехаць за межы Украіны як шматдзетны бацька. Закарпацец разам з пашпартам прад'явіў памежнаму нараду тры пасведчанні аб нараджэнні дзяцей. Зрэшты, падчас іх праверкі інспектары ўстанавілі, што адно са сведчанняў змяшчае прыкметы падробкі. Калі мужчына зразумеў, што яго падман выкрылі, ён прызнаўся, што набыў дакумент праз інтэрнэт за 2000 долараў ЗША», — паведамляла памежная служба Украіны.

Каманда WTF у мінулым выпуску таксама развянчала фэйк на тэму гандлю дзецьмі «На БТ заявілі, што Беларусь абвінавачваюць у гандлі ўкраінскімі дзецьмі на органы. Ці так гэта».

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі