Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць статыстыку па шэрагу пунктаў

Мы звярнулі ўвагу, што Вярхоўны суд Беларусі перастаў публікаваць статыстыку па шэрагу пунктаў. Так, у апублікаваных дадзеных аб дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі ў РБ у першай палове 2022 года знік шэраг пунктаў, звязаных з ухіленнем грамадзян ад пакарання.

Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Пры гэтым за першае паўгоддзе 2021 года такія даныя ёсць у адкрытым доступе. Паводле іх, не сталі выконваць рашэнне суда аб абмежаванні волі 652 беларусы, ад папраўчых работ ухіліліся 124 беларусы, ад грамадскіх работ – 245, ад пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю або працаваць на пэўных пасадах – 215, а ад выплаты штрафу – 151.

У абноўленых дадзеных гэтыя пункты адсутнічаюць.

Мы спыталі беларускую юрыстку Марыю Колесаву-Гудзіліну аб тым, чаму ўлады РБ пачалі хаваць шараговыя на першы погляд дадзеныя.

«Пэўна адказаць на пытанне складана, але я думаю гэта звязана з тым, што ў параўнанні ў папярэднім годам будзе бачна, якая колькасць людзей ухіляецца ад «хіміі». Калі вы ўважліва паглядзіце спісы экстрэмістаў, то там напісана часцей за ўсё «адбывае пакаранне», а насамрэч чалавек адразу пасля прысуду выехаў з Беларусі», – патлумачыла яна.

Па словах Марыі, публікацыя рэальных дадзеных пакажа, «як дрэнна працуюць судовыя выканаўцы» і іншыя органы.

«Дарэчы вось чалавек ухіляецца, трэба заводзіць справу, а навошта гэтыя «вісякі» у Следчым камітэце? Так зрабілі справаздачу, што раскрылі шмат, у суд адправілі, суд даў справаздачу, што спагнаў па рашэнні, а ўжо выкананне – гэта пытанне другое », – дадала яна.

Іншыя Навіны