У канале «Беларускі сілавік» зрабілі каля дзясятка пастоў аб Прыгожыне і тым, што здарылася.

Увечары 23 жніўня самалёт Embraer пацярпеў крушэнне ў Цвярской вобласці. Па заявах расейскіх медыя і розных службаў, на борце знаходзіўся кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўген Прыгожын. БРЦ паглядзеў, што пра гэта напісалі беларускія праўладныя СМІ і тэлеграм-каналы.

«СБ. Беларусь сегодня» 23 жніўня каля 20:00 распавяла, што вядома аб крушэнні бізнес-джэта Embraer у Цвярской вобласці: мінімум дзесяць чалавек загінулі, сярод пасажыраў значыўся Яўген Прыгожын. Пасля 23:00 выданне паведаміла, што на борце быў кіраўнік ПВК «Вагнер».

Адна нататка ў некалькі сказаў аб здарэнні зʼявілася 23 чысла на сайце тэлеканалу СТВ.

Больш падрабязна аб крушэнні самалёта і гібелі Прыгожына пісала агенцтва БелТА. 23-га на сайце выйшла некалькі нататак, у тым ліку пра магчымую прычыну катастрофы – парушэнне правілаў эксплуатацыі самалёта. На наступны дзень зʼявіліся яшчэ два тэксты: падрабязнасці крушэння з расейскіх СМІ і афіцыйных крыніц і матэрыял з апавяданнямі відавочцаў.

Публікацыі пра крушэнне самалёта і смерць Прыгожына ёсць і ў іншых дзяржСМІ. У іх утрымліваецца прыкладна тая ж інфармацыя, што і ў пералічаных вышэй.

Тэлеграм-канал «Жоўтыя слівы» 24 жніўня ноччу звярнуўся да СМІ і дружалюбных ПВК «Вагнэр» каналаў з просьбай «не публікаваць неправераныя дадзеныя і паведамленні адносна рады камандзіраў ПВК «Вагнэр» і лёсу Яўгена Прыгожына». Затым там выйшаў пост з вокладкамі заходніх газет і подпісам «Помста Пуціна», «Жудасная помста Пуціна», «Вораг Пуціна загінуў у авіякатастрофе»: Заходнія СМІ дружна выйшлі з адной думкай на вокладках, якая паўтараецца слова ў слова. Да 11:00 аўтары канала напісалі потст «з нагоды смерці Прыгожына і гарантый бяспекі, якія даў Аляксандр Лукашэнка»:

«…Беларускія гарантыі абʼектыўна могуць распаўсюджвацца толькі на тэрыторыю нашай краіны. Усе «вагнэраўцы», у розны час дыслакаваныя ў Беларусі, уключаючы Прыгожына і Уткіна, знаходзіліся ў поўнай бяспецы.

Па-трэцяе, уся дзейнасць Прыгожына за межамі Беларусі знаходзілася па-за полем зроку і сферы адказнасці беларускай дзяржавы. Ніякіх агульных праектаў, акрамя сумесных вучэбна – баявых мерапрыемстваў з падраздзяленнямі беларускай арміі і унутраных войск, у афіцыйнага Менску і ПВК «Вагнжр» не было», – напісана ў пасце.

Гэты ж тэкст зʼявіўся ў каналах прапагандыста Рыгора Азаронка і праўладнага палітычнага аналітыка Аляксандра Шпакоўскага.

У канале «Беларускі сілавік» зрабілі каля дзясятка пастоў аб Прыгожыне і тым, што здарылася. Сярод іншага мы знайшлі паведамленне ад, як піша аўтар канала, «яго таварыша, земляка і аднаго са старых супрацоўнікаў кампаніі» з пазыўным «Брэст» (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваны):

«Напэўна, той хто гэта зрабіў думае што перамог, але гэта не так. Калі гэта зроблена вонкавым ворагам, што малаверагодна, тое толькі набліжае яго паразу. Калі ж гэта нож у спіну... то айчына перажыве, і не такое яшчэ было і будзе... але лёс твой, як любога «Юды» незайздросны і пакуль пішацца гісторыя, ганебная здрада будзе кляймом роду твайго».

Што вядома пра найміта ПВК «Вагнэр» з пазыўным «Брэст» мы расказвалі ў чэрвені.

Каб даведацца больш аб дзейнасці расейскіх наймітаў, чытайце матэрыялы аналітычнай рубрыкі БРЦ:

Не Украінай адзінай, або шлях мяцежнага варлорда. Перамогі і паразы ПВК «Вагнэр» у Афрыцы — частка першая

Не Украінай адзінай, ці Шлях мяцежнага варлорда. Перамогі і паразы ПВК «Вагнэр» у Афрыцы — частка другая

Іншыя Навіны