Школьнікі пазбавяцца сняданкаў з пачатку 2023 года. Менавіта ў гэты час у сілу ўступіць новы дзяржбюджэт, паводле якога выдаткі на агульную сярэднюю адукацыю могуць вырасці з 73,2 млн (такая лічба пазначана ў дакуменце аб бюджэце на 2022 год) да 118,4 млн рублёў, гэта значыць прыкладна на 45 млн рублёў. На першы погляд нядрэнны рост, але калі ўлічыць гадавую інфляцыю, якая ў 2022 складзе да 19% (па прагнозах BEROC), выходзіць не так ужо і шмат

15 снежня ў СМІ з'явілася навіна аб тым, што міністэрства адукацыі Беларусі запускае пілотны праект, у рамках якога школьнікаў перастануць карміць сняданкамі. Першымі сюжэт пра гэта, як пішуць «Зеркало» і «Еўрарадыё», выпусціў тэлеканал СТВ. Цяпер ні на сайце, ні на YouTube-старонцы тэлеканалу гэтага роліка няма.

Як паказваюць выданні, дзяцей вырашылі перастаць карміць сняданкамі, каб выкідваць менш прадуктаў. Нібыта да абеду дзеці застаюцца сытымі і многія порцыі проста выкідваюцца. Ужо пасля навагодніх канікулаў паснедаць у школе не змогуць дзеці ў 20 навучальных установах па ўсёй краіне. Калі праект падасца ўладам паспяховым, яго распаўсюдзяць на ўсе беларускія школы.

Што можа стаяць за такім рашэннем уладаў?

Школьнікі пазбавяцца сняданкаў з пачатку 2023 года. Менавіта ў гэты час у сілу ўступіць новы дзяржбюджэт, паводле якога выдаткі на агульную сярэднюю адукацыю могуць вырасці з 73,2 млн (такая лічба пазначана ў дакуменце аб бюджэце на 2022 год) да 118,4 млн рублёў, гэта значыць прыкладна на 45 млн рублёў. На першы погляд нядрэнны рост, але калі ўлічыць гадавую інфляцыю, якая ў 2022 складзе да 19% (па прагнозах BEROC), выходзіць не так ужо і шмат.

Пры гэтым выдаткі на нацыянальную абарону вырастуць практычна на 1 млрд рублёў – з 1,8 млрд да 2,8 млрд рублёў. 110 млн рублёў з іх пойдуць толькі на «забеспячэнне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі».

Іншыя Навіны