Адным з першых рэакцыю ў адказ атрымаў фігурант расследавання, саўладальнік кампаніі, якая пастаўляе беларускую драўніну – сябра Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі Саўлюс Гірчыс. Прэс-сакратар ЛСДП распавёў нашым калегам з выдання Siena, што Гірчыса збіраюцца выключыць з партыі. Акрамя таго, іншыя чальцы палітычнай арганізацыі лічаць, што праваахоўныя органы Літвы павінныя правесці расследаванне наконт фактаў супрацы з беларускімі бізнесоўцамі

Адным з першых рэакцыю ў адказ атрымаў фігурант расследавання, саўладальнік кампаніі, якая пастаўляе беларускую драўніну – сябра Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі Саўлюс Гірчыс. Прэс-сакратар ЛСДП распавёў нашым калегам з выдання Siena, што Гірчыса збіраюцца выключыць з партыі. Акрамя таго, іншыя чальцы палітычнай арганізацыі лічаць, што праваахоўныя органы Літвы павінныя правесці расследаванне наконт фактаў супрацы з беларускімі бізнесоўцамі.
Выказаліся і беларускія палітыкі. У прыватнасці, Святлана Ціханоўская.

«Выдатная журналісцкая праца Беларускага Расследавальнага Цэнтру. Спадзяюся, гэтая публікацыя дапаможа закрыць карупцыйныя схемы і шчыліны, якія выкарыстоўваюцца рэжымам і ягонымі паслугачамі», – такі каментар яна перадала нам праз свайго дарадцы.

У чыноўнікаў РБ, у прыватнасці ў намесніка міністра лясной гаспадаркі Беларусі Уладзіміра Крэча, іншае меркаванне.

«Гэта трызненне. Такога не можа быць. Не можа беларуская палета нейкім чынам трапляць [у ЕЗ]. Там такія меры ўведзены. Абавязковыя арыгіналы сертыфікатаў уласнай вытворчасці, арыгіналы дэкларацый, упакоўка і гэтак далей. А тое, што пішуць, гэта, напэўна, фантазёры, якія хочуць надаць сабе значнасці», – сказаў ён нам.

Фота: Dmitry Serebryakov / TASS / Forum

Улады Латвіі, а менавіта Дзяржаўная служба лясной гаспадаркі ў размове з журналістамі Re: Baltica пацвердзілі, што «на жаль, існуе праблема нелегальнага ўвозу драўніны». У службе таксама адзначылі, што ўжо выявілі некалькі падазроных перавозак драўніны, аднак пакуль не разглядаюць гэтыя кейсы як спробу абысці санкцыі ЕЗ.

А ў мытнай службе Латвіі на пытанне аб раптоўным павелічэнні імпарту драўніны з Казахстану і Кыргызстану адказалі, што гэтай групе тавараў удзяляецца павышаная ўвага і, у выпадку выяўлення неадпаведнасцей, іх не прапускаюць цераз мяжу. Пры гэтым мытнікі падкрэслілі, што «у цэлым няма ніякіх падстаў для забароны ўвозу тавараў з краін, якія не трапляюць пад санкцыі».

Выданне EURACTIV звярнулася па каментар наконт расследавання да казахстанскіх і кыргызстанскіх уладаў. Афіцыйны прадстаўнік Казахстану, чыё імя не раскрываецца, заявіў журналістам, што яго краіна «сур'ёзна ставіцца да сваіх міжнародных абавязкаў». І хаця Казахстан не падтрымлівае ўведзеныя супраць Беларусі санкцыі, улады краіны не імкнуцца дапамагаць Менску абыходзіць уведзеныя Еўрасаюзам абмежаванні.

Іншыя Навіны