Сілавікі працуюць у назапашвальным рэжыме

Каб вярнуцца, беларусам неабходна лабіяваць адмену санкцый ЕЗ, у прыватнасці – правесці мітынгі. «Няхай яны створаць дастойны прыклад пакаяння. А мы, беларусы, з хрысціянскай душой, далей паглядзім...», – выказаў сваё меркаванне на канале СТВ Алег Дзьячэнка, чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

«Кайцеся і становіцеся на калені», – заклікаў беларусаў, якія зʼехалі, Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўныя дзеячы РБ рэгулярна кажуць аб тым, што тых, хто зʼехаў, чакаюць назад. ТГ-каналы, афіляваныя з сілавікамі, прапануюць свае схемы: нібы варта толькі прыехаць, прыйсці ў мясцовы орган ГУБАЗіК, «пакаяцца», і вас адпусцяць дадому... Але як адбываецца насамрэч?

20 снежня, праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў аб масавым затрыманні проста на польска-беларускай мяжы. Людзей здымалі з аўтобусаў па розных прычынах: кагосьці за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, кагосьці за ўдзел у акцыях на тэрыторыі ЕЗ, кагосьці за каментары ці лайкі ў сацсетках.

Для прыцягнення дамоў тых хто зʼехаў, ўжываюцца розныя меры ўздзеяння. Напрыклад, у пачатку 2022 года, сілавікі прывабілі ў Беларусь адміністратара шэрагу чатаў «97%» Таццяну Курыліну. У інтэрнэце з ёй пазнаёміўся малады чалавек і пераканаў прыехаць да яго, абяцаючы вырашыць усе пытанні з органамі. Пасля чаго яе затрымалі і выставілі абвінавачанні па шэрагу крымінальных артыкулаў, у выніку чаго жанчыне можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца і аб выпадку знішчэння дакументаў грамадзянаў. Так, праваабарончы цэнтр «Вясна» расказаў пра беларуса, які вярнуўся з Польшчы, пасля чаго яго затрымалі сілавікі. І са словамі: «Папрацаваў там, папрацуеш і тут», – знішчылі яго пашпарт, «карту паляка» і дазвол на працу ў Польшчы.

«Сілавікі працуюць у назапашвальным рэжыме: яны працягваюць усталёўваць удзельнікаў паступова. Злачыннасць у Беларусі расце, але ёю ніхто не займаецца, таму што асноўная задача цяпер – гэта здушыць у краіне любыя пратэсты », – даў свой каментар Malanka Media прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў.

Іншыя Навіны